Ці ня вецер над грэбляй галосіць?Не вярбіны йрвуць з плачам валосьсе?Не, спраўляе вясельле ля млынувадзянік, бярэ з рэчкі дзяўчыну.Ледзь брыла маладая, схудзелымбелым тварам у цемру глядзела,вусны сінія шчытна сьціскала,пальцы ломячы, нешта шукала…Пышны йшоў малады, пасьміхаўся,да свае маладой пахінаўся,сам вялікі, няскладны, цыбаты,з барадою зялёнай, калматай…Не сваты маладых запівалі,як спрадвеку дзяды наказалі, —заручылі бяда іх і гора,не запуснай нядзеляй, а ўчора.Не баяркі сяброўку ўбіралі,распляталі касу русу кралі —распляталі касу рыбкі-плоткі,павымаўшы шаўковыя ўплёткі.Не браты тыя ўплёты хавалі —акунькі іх па дне расьцягалі.Не радня маладую дарыла —хвалі ў вочы сыпнулі ёй жвірам.Не ў царкве маладых павянчалі —на дне віру вянцы ім трымаліне баяры у жычках ды ў ботах,а гнілыя карчы над балотам.Не маліліся поп ды зь дзякамі —здані-вербы шасьцелі сукамі,на налоі ня сьвечкі гарэлі,а трухля балацяная з прэляй.Не гулі ім дуда, ні цымбалы —ветругі голым вецьцем шургалі,ня йшлі ў скокі з хлапцамі дзяўчаты —вадзянік адзін тупаў калматы.Ой жа ж тупаў, дзікі, рагатлівы,абымаўся з сваёй чарнабрывай!А яна… А яна галасіла,каравай свой сьлязіма расіла:— Зашумі, лес, зялёна дуброва,уздымецеся, ветры буйныя,залятайце да роднага таткі,залятайце да роднай матулі.Уставай, уставай, татка родны,ды вынось абраз, родная маці,бласлаўляйце дачушкі вясельле,ой, дзіўное вясельле гуляці!Не шуміць лес, зялёна дуброўка,не ўздымаюцца буйныя ветры,не ўстаюць, не, ня йдуць татка з мамкайбласлаўляці дачку на вясельле.Ой, сасонка мая баравая,ой, галоўка мая палавая!Была маткай мне ночка глухая,родным таткам быў сплаканы ветах,выпраўлялі мяне браты-ветры,галасілі па мне сёстры-зоры.Ой, і моцна ж званы там нам гралі,ой, і зырка ж нам сьвечкі міргалі,ой, прыгожа ж папы нам сьпявалі,калі хвалі мяне спавівалі,толькі ж я, ой, матуля, матуля,ні званоў тых ня чула, ні гуляў…Ці ня вецер над грэбляй галосіць?Не лаза йрве із плачам валосьсе?Не, спраўляе вясельле ля млынувадзянік, бярэ з рэчкі дзяўчыну.Вераб’іная ж ноч над вадоюаер тузае, ледзьве устоіць,разьлівае счарнелае срэбрахваль па кола струхлелага рэбрах,ды яно у пясчаных сувояхсупачыла, даўно нежывое…
Зорка
Сюжэт узяты з апавяданьня А. Амфіцеатрава «Лятавіца»Заплятаюць зоры белыя вузорыУ бяздоньні неба… Ціша… цішыня…