Усьміхаючысь, хмаркі ў блакіце плылі, I ласкаў, і звадзіў гэты сьмех. Вецер — той нават дыхаў у твары вясной, Ўжо чарнела дзе-недзе зямля, Ўсюды з грукатам срэбным плылі ручаі, Ты памёр, не прыждаўшы чароўнай вясны, Сьпі жа з чыстай, спакойнай душой. Тут, на шумнай зямлі, ты і жыў, і цярпеў, Ты народ свой гаротны кахаў, Ты да мэты ішоў без пуці, без дарог, Працаваў, не шкадуючы сіл, пакуль мог, Не прыждаўшы вясны, дагарэў. Дагарэў… але сьветлая памяць твая Не разьвеецца лёгка, як дым. Не забудуцца простыя словы твае, I, як сына найлепшага, прыме цябе Беларусі пакутнай зямля.

V. Зачарованы кут

З крыніцы народнай

Зачарованы кут

Ой вы, казкі, казкі-чары! Із надзённаьсцяй зударыць вас — і трэскі палятуць! Каб ня вы, ці мала ўбогіх, нехлямяг, у паўдарогі пазрывалі б каліту, завярнулі, не дапялі, патапіліся б у жалі, зьвягай сьцятыя, зьляглі? А пад вашаю атрутай хоць навомірг скінеш путы, ўбачыш казку й на зямлі! Дрэмле багна… На балота ўжо кладзецца пазалота, зырка чыркае ваду — месяц гэта ўзьняў павекі, на бары зірнуў, на рэкі, на дуброваў чараду. Там, дзе згрудзіліся ў змроку вербалоз, трысьцё, асокі, качкі б’юцца на начлег, млын ляжыць, як воз паловы, і вачмі сьляпымі ловіць тую зорку, што сьпялей. Млын — ня млын… Страхі — нізваньня, ветругі зьмялі, ня сяньня учарнеў, прыгнуўся зруб, і даўно здубела кола, ўжо ня сноўдае наўкола, каб надраць на кашу круп. Ды ня сьпяць у сенцах сьцені: ўночы ў поўню хтосьці пеніць пену ў заставе сухім, нехта іскры ў цемры крэсіць і рагоча ў цёмным лесе, насыпаючы мяхі… Ды ня годзе, на заходзе ўлетку, ў лётным карагодзе ймкнуць туды русалкі — піць, а напіўшыся удосыць, чэшуць хмель зялёны косаў, аж, як шоўк той, зарыпіць… Ноч насоўваецца з бору, жабы рыпу ўтораць хорам, гостра тхне багіньне, тхля… I тады вось тамка зводы, здані, страхі з-пад калодаў выпаўзаюць спакваля! Кажаны тапыраць вушы: ці ня рой шуміць дзе мушы, крылаў стрымліваюць гон, совы вухкаюць панура зь вершалінаў дрэваў бурых на загубу, на праклён… Там, апоўначы бяззорнай
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату