I аб нечым таемным шумеў…I хоць слоў я пачуць, зразумець не магла,Іх душа зразумела мая.Раптам вецер шугнуў угары галіны,Чорны цень перабег па зямлі.I хоць вецер той зараз далей паляцеў,Доўга ліст на таполях дрыжэў.Я ішла… Ціхі месяц глядзеў з вышыны,Рассыпаючы ласкі і сны.I хоць прыкра ў той вечар балела душа,Я глядзела у неба і йшла…Ціша, неба і зоры, і сад у паўцьме, —Ўсё вітала ласкава мяне.Й хоць балюча ў той вечар на сэрцы было,Іх таксама вітала яно…
Уначы
Ноч спакоем чаравала,сьцені ціхія спляталау бярозах, апавітыхсрэбнай, сьнежнаю імглой.Зьнекуль думак, сноў забытых,іх, штодзёньнем скутых, зьбітых,нечаканы выплыў рой…Аджылі ўспаміны, зданідзён калішніх, сны, жаданьні,неба весьняга павець…Захацелася уночыў змрок зімовы не глядзець,а, спусьціўшы твар і вочы,не любіць і не цярпець.
У клясе
Шумна у клясе, шумна і нудна,Сьцены шырокія душаць мяне.Словы вучыцеля ціха, маруднаЛьюцца, іх слухаць ня хочацца мне.Там, ля дзьвярэй, так вясёла сьмяюцца,Тыя — чытаюць, другія — крычаць,Я… я гляджу на праменьні, што йрвуццаЎ цёмную клясу і у шыбах гараць.А з-за вакна мне шапочуць таполі,Неба сінее, прыветная даль,Даль, што ня зьведаць яе нам ніколі,Сьветла-празрыстая, быццам крышталь,Дыхае сьвежасцяй сад пажаўцелы,Ў залі «Адвеку мы спалі» пяюць…Нудна сядзець мне у клясе дзень цэлы,Як цераз вокны нячутна, нясьмелаВосені гукі плывуць…
Толькі ўчора
Толькі ўчора, здаецца, плылі ручаіі вясьнянае сонца зямлю цалавала,а сягоньня ўжо жутла жаўцеюць лісты,а сягоньня ўжо восень бязмала.Толькі ўчора, здаецца, пралескі цьвіліі ў шаўкі прыбіраліся цішкам бярозы,а сягоньня ўжо яблыкі з дрэваў зьняліі па шкле плывуць восені сьлёзы.