Дык няўжо-ж нас жыцьцё так зваліла, Што ня знойдзем хаценьня і сілы Усьмяхнуцца празь сьлёзы і мы?..

Восень

Хай жаўцее, сьціхае сад з кажнай гадзінай, сонца косы гарачыя ўсюды ня сее, хай гарыць, як агонь, ліст чырвонай асіны, хай апошнія кветкі у садзе жаўцеюць, —                будзем чакаць вясны! Хай паўзуць над зямлёю калматыя хмары, хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае, не агорнуць нас восені горкія мары, кажны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, —                будзем чакаць вясны! Хай у душах надзея на долю канае, зло мінецца, бы летнім дзяньком навальніца, прыйдзе час — сонца ў сініх нябёсах зазьзяе, закрасуе вясновай красою зямліца, —                будзем чакаць вясны!

Увечары

Смутак няясны зышоў на душу… Кленчыць, маліцца?                                    Чаго я хачу? Лёгкія хмары плывуць спакваля, мглою чырвоны ўбіраючы шлях… Гукі і гоман нясуцца здалёк, быццам хто гора задзержаць ня ўзмог і закрычэў, застагнаў на ўвесь сьвет… Не, гэта места шуміць так… і сьлед гукі глухія кладуць на душу. Сонца заходзіць…                               Чаго я хачу? Хочацца любасьці нечай да мукі, хочацца сьціснуць халодныя рукі, хочацца кінуць усё і пайсьці, думкі разьвеяць мне хочацца…                                                    ці ўзяць і заплакаць, каб сьцішыць душу. Цемра надходзіць… Чаго ж я хачу? Можа, хачу я таго, што ўжо маю, можа, хачу недасяжнага раю? Не, не зямных я хацела б уцех, радасьцяў дробных празь сьлёзы і сьмех… Я… я б раззорыць хацела душу. Цемра надходзіць… Чаго я хачу?

*** Я ішла… Нада мной разгараўся вузор…

Я ішла… Нада мной разгараўся узор Сьветлых, сумных жамчужынак-зор. I хоць неба паволі рабілась цямней, — Зоркі зьзялі ярчэй і ярчэй… Вось сарвалась адна, паляцела стралой I загасла, зацягнена мглой… I хоць яркай яна, гэта зорка, была, Не прымеціць, што зьнікла яна… Я ішла… Прад вачмі рад таполяў цямнеў
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату