Калі-ж ня хочацца ні плакаць, ні маліцца,          Забыць усё, — Гарачы поўдзень-жар над нівамі кладзецца, Ў бары і у палёх нішто не зварухнецца,          Сном робіцца жыцьцё.

Шэпты ночы

Што сумна шэпчуць мне тыя ночы, калі на краскі кладуцца росы, губляе месяц між цемры косы, як быццам срэбрам праліцца хоча… Калі з душою душа гавора аб вечных болях, аб вечных муках і пад цяжарам бязьмерным гора губляе голас у ночных гуках, калі здаецца, вось-вось уцяміш, пазнаеш тайны жыцьця і Бога і пойдзеш новаю дарогай; калі ўжо золак далечы пляміць, а сэрца плача і сьмерць прароча… Што сумна шэпчуць мне тыя ночы?

У сэрцы няма болей песьняў вясьне

Мінулі дзянёчкі той раньняй вясны, Калі яшчэ сьнілісь зімовыя сны, А неба ўжо дыхала ласкай, I пахпа ў паветры нязнанай вясной, І сонца сьмяялась нябеснай вышой, І ўсё нам здавалася казкай…          Асталіся толькі жаданьні і сны,          Мінулі дзянёчкі той раньняй вясны. Сіней стала неба. Пралескі цьвітуць, У сэрцы і думкі й пытаньні ўстаюць, Настала вясеньняе сьвята, Прыгожае сьвята сапраўднай вясны, Сапраўдныя сьветла-вясеньнія дні, Ды шчасьце кудысьці узята.          У сэрцы і думкі й пытаньні ўстаюць,          Сіней стала неба… Пралескі цьвітуць. Ясьней стала сонца. Ўсё верыць, жыве, — А ў сэрцы няма болей песьняў вясьне. Нядаўна ў ёй дзіўна парывы расьлі, Хацелася верыць, кудысьці ісьці, Настрой той прапаў, абарваўся…          У сэрцы няма болей песьняў вясьне.          Ясьней стала неба, ўсё верыць, жыве…

*** Недаверчыва ноч падыходзіць…

Недаверчыва ноч падыходзіць, Штосьці слухае… дух пераводзіць… Цішыня… цішыня… цішыня… Лёгкай мглой абвязаліся вулкі, Гоман места вялікі і гулкі, — Зьнік з апошнімі косамі дня. У небе зоры сьмяюцца празь сьлёзы, I хоць ліпы дрыжаць на марозы, А сьмяюцца чагось і яны…
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату