што ж ты робіш з душою, з сабой,як праходзіш жыцьця пуціной,што ты робіш із воляю вольнаю,бо мінуць — і ня вернеш, на жаль.
Бесканечнае
Насьлядаваньне Калі ў першы я раз абыйшоў гэты край, Вечна жыці прыстаўшы, магілай забыты, Я убачыў тут горад, прыгожы, як рай, Ўвесь зімовымі косамі сонца абліты, Быццам срэбнаю рызай акрыты сьнягамі, З сваёй верай, законам, з сваімі багамі.Пасярэдзіне князевы хорам стаяўІ вузорамі дзіўнымі, золатам зьзяў. Званы хваляй нясьліся з высокіх званіц, Нібы краскі у полі ці бліск зараніц — Так гарэлі агнямі апраткі людзёў, Што па вулках да князя йшлі з розных бакоў…І калі я спытаўся, праходзячы там:“Ці ўжо многа гадоў гэтым вулкам, сьцянам?” Адказаў мне адзін з гордым бліскам вачэй: — “Вечна быў ён, наш горад, за ўсё прыгажэй!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў, прышоў туды. Ўсё прапала… I хорам, званьніцы, равы, Ўсё прапала і толькі лугі ды палі Я убачыў бяз конца, бяз краю ўдалі, Асыпаныя ласкаю косаў-вагнёў, Што нас будуць ласкаць яшчэ сотні гадоў… Лёгкі ветрык да ног пахіляў мне траву, Вочкі сініх званочкаў глядзелі ўгару, Там — стакраткі бялелі густою сьцяной, Гудзеў бас залацістых сярдзітых шмялёў, Там — сінелі бы неба вясной, васількі, Ды круцілісь над краскамі іх матылькі. Захацеў я разьведаць, дзе горад стары, Як даўно у траве ад вячэрняй зары Толькі краскі шапочуць адны між сабой, Заварожаны ночнай таемнай цішой.Сьцеп маўчаў… Толькі ветрык, што твар мне ласкаў,Адлятаючы ўдаль, ледзьве чутна сказаў:– “Як даўно тут няма ні людзей, ні дарог,Як даўно тут палі, — знае вечнасьць, ды бог!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў, прыйшоў туды… Абярнулісь палі ў цёмны лес векавы, Дзе галінкі нібы-то скляпеньне сплялі, Дзе зялёныя мхі заляглі пеляной, Чырванелі суніцы пад стромкай сасной, Дзе вяршыны дубоў заглядалі ў блакіт, Над стаўком пахілялася вецьце ракіт, Дзе русалкі ўноч косы часалі свае, Дзе пясьняр-салавей вітаў песьняй мяне.Я сказаў шэрым птушкам, прысеўшы на мхі,– “Вы скажэце, даўно тутка бор стаў глухі?”– “Мы ня скажам, зь бярозаў сплылі галасы!Бо за вечнасьць старэйшыя, нашы лясы!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў, прышоў туды. Срэбра хваляў спакойных, бы люстра лягло, Пакрываючы сосны, і хвойкі, і ўсё. Каля берагу плесьня вяночкам ішла, А далей без канца ўдаль, ушыркі, ўбакі, Шалясьцелі сьцяблы нягустой асакі, Ды блішчэла, іскрылася ў сонцы вада.У прыбярэжных заросьлях, у чоўне старымРыбака я убачыў з начыньнем сваім.