У пляцёнай кашолцы ўжо білісь аб дноШмат сярэбраных рыбак, — дабыча яго.Падыйшоў я бліжэй і спытаўся: “скажы,Ці даўно ужо возера бачыш тут ты?” Аглядзеўся стары, усьмяхнуўся чагось: — “Яно вечна было, як і сёньнейка ёсь!” Час ішой, ішлі гады, Я ізноў, прыйшоў туды. Замест хваляў ціхіх зь пены белай каймой Я убачыў балоты зь іржавай вадой… Пуста, глуха і нудна… Ні дрэўца ўдалі, То — балоты, вада, то — пяскі ды пяскі… Хмарны дзень мне у вочы маркотна глядзеў, Казкі травам пажоўклым казаці ня сьмеў. Верас ссушаны, — й той свае краскі хаваў, Толькі вецер над мейсцам праклятым стагнаў.Я прыслухаўся к жаласным стогнам ягоI пачуў ў іх адказ на пытаньне сваё:– “У гэтым краю балоты, вада ды пяскіЗаляглі з утварэньня Прадвечным зямлі!” Час ішоў, ішлі гады, Я ізноў прышоў туды. І спаткаў я на месцы балотаў глухіх Зноў прыгожае места… Шмат вулак крывых Там з шырокімі, сьветлымі сетку плялі, Белых хорамаў цені на хвалі ляглі Ціхаводнай ракі, што празь места плыла, Аб ім славу далёка па сьвеце нясла.Закрычаў я тады: “дзе палі, дзе лясы,Люстра возера, мгла між пяскоў паласы?Дзе усё?” І пачуў я спакойна адказ:— “Горад наш быў і ёсьць, што пытаешся нас?” Хай ідуць вякі, гады, Я ізноў прыду туды…
IV. Настроі й лятуценьні
Увечары
Не ўцячы ад тугі. (Залацістыя сеціясны вечар накінуў на нівы й лугі.)Затрымаліся, ў вышу ня хочуць ляцецімае думкі крылатыя, дзеці тугі.Жаль чагосьці, чаго? (Сіняватыя сьценіпраз дарогу ляглі, і сьцямнела ў лагох.)Абудзіліся казкі душы — летуценьні,штось шапочуць, і надзяць, і плачуць, чаго?Нешта ў сэрцы расьце… (Па-над срэбрам абпокаўмоўчкі ўзьняў маладзік свой заплаканы твар.)Яшчэ момант… і рыне паводкай шырокаймая песьня — натхненьне, жыцьця майго чар!
Завець мяне
Завець мяне сіняе неба,Завець мяне вольны прастор,Дзе месяц між хмарак гуляець,Дзе вочы празрыстыя зьзяюць