адплывалі, ізь ценем зьліваліся… Штось шасьцеў лес… Дубровай зялёнаю слаў ізь ветрам нам шэлехі зводныя, і здавалася дзіўна знаёмаю мова іх, і чужая, і родная…

Вячорны абразок

Зьмярканьне… Зь яснага блакіту зьнікаюць фарбы, бліскі дня, і чыстым золатам заліта ціхіх палёў далечыня. Істужкай сьцежка ўецца ў жыце, зьбягае ўніз, паўзе вышэй, праз ручаёў сталёвых ніці бяжыць кудысь далей, далей… На ўзгорку млын-вятрак ляніва крыламі часам узмахне, і статак галубоў пужліва з-пад даху ў неба-выш памкне… Лятуць, купаюцца ў паветры, зьнікаюць, круцяцца узноў лісты, што ўвосень носяць ветры,                      а захад іх фарбуе ў кроў.

*** Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны…

Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны, Чыстым золатам густа залоціць рабіны, — I здаецца паветра густым і зялёным, Як вада у вазёрах, зялёных ад ціны. Гаснуць косы на вежах готыцкіх касьцёлаў, I, зьніжаючысь, шклы запаляюць агнямі. Зоры — вочы малых засмучоных анёлаў, — Мігацяцца у хмарах, парваных над намі. Час таёмны, ня ноч і ня дзень, калі цені, Цені ночы зьліваюцца з косамі сонца, Калі хочацца раптам устаць на калені I стаяць так бяз руху, маўкліва, бяз конца… Ў гэты час ад’жывае у думках старое, Ўспамінаюцца даўныя сэрца хваробы… I так лёгка душою — вячэрняй парою — Зразумеці сусьветныя сумы й жалобы!..

Разьвітаньне

Тонкай мглой абвязаліся сінія далі, сінія-сінія далі на ўзьмежжы нябёс. Па жытох расплыліся вятраныя хвалі, ветру плаўныя хвалі, што вечар прынёс… I паволі, паволі чырвоным пажарам занялося чырвоным пажарам усё: і жыты, і кляноў верхавіны, і хмары, й нат будзённае, шэрае ў шэрым, жыцьцё. Дзень канаў зь недаверлівай, кволай усьмешкай, з прыкрай, горкай усьмешкаю хворых людзёў, і зьвінелі яму разьвітаньне узьмежкам зелянкавыя конікі — дзеці палёў.
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату