Францішак Аляхновіч
Шчасьлівы муж
Асобы
Гаўдэнт
Залепка.
Магдалена, яго жонка.
Фэлька, яе прыяцелька.
Ільдэфонс Мацальскі.
Панна Уршуля
Калістрат Мяшочак.
Мяшочыха, яго жонка.
Леокадыя, іх дачка.
Пышка.
Шышка.
Лапурка.
Галька, яго жонка.
Мар'янна.
Акт I
Зьява 1
Гаўдэнт і Магдалена.
Гаўдэнт
Магдалена
Гаўдэнт. Не было калі, коцік–Магдзя!.. Але я хутка, — толькі ты не крычы, калі ласка, бо рука ў мяне дрыжыць, парэжуся.
Магдалена. Скажы мне, нашто ты накупіў гэтулькі гарэліцы?!. Каб хаця адну бутэльку віна, а то толькі гарэлка!
Гаўдэнт. Для баб ёсьць салодкая.
Магдалена
Гаўдэнт. Для мужчын ёсьць спіртус і гарэлка.
Магдалена. Ты зноў сваё: гарэлка!.. Дурны. Але я кажу, калі прыйдзе раптам якая рыстакратычная асоба, што тады?
Гаўдэнт. Ня прыйдзе, коцік! Я гэтакіх ня прасіў.
Магдалена. Дурны, як бот. А вось можа прыйдзе!
Гаўдэнт.
Магдалена. А вось ты ня ведаеш! А я кажу, што можа прыйсьці. Справа ў тым, што да Фэлькі падлабуніваецца адзін граф і яна мне казала, што ён хоча разам з ёй сюды прыйсьці.
Гаўдэнт.
Магдалена. Ага! Вось разьзяўляй цяпер рот.! Ты думаў, што на мае імяніны павінны зьбірацца толькі розныя шаўцы ды краўцы ды твае сябры–пьяніцы. А вось можа прыйсьці й чэлавек з вышэйшага сьвету.
Гаўдэнт. Але лепш было–б, коцік, каб была свая кумпанія… Выпілі–б, паскакалі… А то гэтак граф дык ён пачне зараз праз нос барматаць он–он! сон–сон! — а чэлавек нічагусенькі не разумее.
Магдалена. Дурны не разумее. А я вось разумею… Ну, ведама, ня ўсё, але шмат разумею.
Гаўдэнт
Магдалена. А вось: ты ня ведаеш, а я ведаю
Гаўдэнт. Жывы сэм, жывы задор… Які гэта задор?
Магдалена. Гэта значыць: я вас люблю больш чымсь жыцьцё сваё… Ну, але ты хутчэй ідзі купі віна, бо скора ўжо мабыць госьці пачнуць зьбірацца.
Гаўдэнт
Магдалена. Ня трэба канчаць, і так добра будзе.
Гаўдэнт. Але як–жаж так, Магдзя! Поў барады аголена…
Магдалена. Пасьпееш пасьля агаліцца, як прыдуць госьці: сядзеш сабе ў кухні і ніхто табе ня будзе ерэшкаджаць…
Гаўдэнт
Магдалена. А я табе даўно ўжо казала: ідзі! каб паслухаўся, дык–бы й не паэзаўся… Чакай, я табе дам плястар.
Гаўдэнт
Магдалена. Ну, хутчэй–жа! хутчэй!
Магдалена