хаце, а тут крычаць табе не пазволю.

Зьява 5

Гаўдэнт і Магдалена.

Магдалена. Гэта мне падабаецца! Чужому мужу кідаецца на шыю і яшчэ крычыць… Але й ты добры! Як толькі застаўся на адзін дзень без мяне, дык зараз і завёў тут шуры–муры!

Гаўдэнт. Але, коцік, нічога такога не было…

Магдалена. Не дуры галавы! Я бачыла.

Паўза. Гаўдэнт бярэ яе торбачку, якую прынёс з сабой, і пачынае яе круціць у руках, ня ведаючы, што сказаць.

Магдалена (падыходзіць да яго і вырывае яму з рук торбачку) . Нашто ўзяў маю торбачку! Не чапай! (кідае яе на стол).

Гаўдэнт. Вось ты, коцік–Магдзя, уляцела й ды ўсё крычыш ды крычыш. А несправядліва. Папраўдзе кажучы, дык я павінен крычаць, а не ты.

Магдалена. Чаму–ж гэта? цікавасьць! Таму, што я не начавала дома? Я начавала ў Фэлькі. Не магу–ж я начаваць у аднэй хаце з чэлавекам, які без прычыны на людзей кідаецца. Я баялася, каб ты мяне ў начы не зарэзаў.

Гаўдэнт. Не, не аб тое йдзе… Але вось торбачка…

Магдалена. Што торбачка?

Гаўдэнт. Твая торбачка была ў гэтага лёкая, Мацальскага, ці як яго?

Магдалена (няшчыра). Торбачка? Ха–ха–ха! Торбачка! Дык–жа ты нічога ня недаеш, што гэты жулік Мацальскі як прычапіўся да мяне, дык я ніяк не магла адчапіцца… Усё прасіў, каб я дала яму на памятку сваю хустачку. Я не давала, дык ён узяў разам з торбачкай. І добра, што ты пайшоў і адабраў ад яго… Гм! Жулік які! І падумаць толькі. Кажа: граф! граф! І «авэк плязір» і «мадам–мэсье» — усё толькі вучоныя словы, усё пафранцузку, а бач! — лякай! А каб яму пуста было!..

Гаўдэнт. А, коцік, а шпілька? А якім чынам шпілька…

Магдалена. Якая шпілька?

Гаўдэнт (выймае з кішані шпільку). А вось твая шпілька… на яго ложку валялася…

Магдалена. Гэта не мая шпілька!

Гаўдэнт. Як не твая? Я–ж добра ведаю! я ж сам табе купляў гэтыя шпількі.

Магдалена. Вось яшчэ чаго! Што–ж гэты— адна на ўсім сьвеце ёсьць такая шпілька? Шмат такіх шпіляк! Хто яго ведае, чыя гэта шпілька. Выкінь яе вон!.. Або не! дай лепш мне, у мяне не хапае, валасы раскідаюца. (Бярэ з яго рук шпільку і ўсаджвае сабе ў валасы). Але што гэта ты так дапытываеш? Ці ня думаеш ты толькі, што можа я… О! гэтага толькі не хапала–б! Няма дзіва, што гэткая панна Уршуля мяне не паважае і ўселякія глупствы гавора, калі мой уласны муж чорт ведае, што аба мне думае!.. Ах, Божа мой! Вось лёс! Вось доля! Салодкае жыцьцё з гэтакім чэлавекам, няма што казаць!

Гаўдэнт. Ты, Магдзя–коцік, на мяне ня гневайся, але калі, ведаеш, як толькі што: ці вечарына, ці маёўка, дык хлопцы каля цябе так і круцяцца, так і круцяцца!

Магдалена. А што–ж? Ты–б мо' хацеў, каб ад мяне ўцякалі так, як ад гэтае панны Уршулі? Ты–ж павінен цешыцца, што твая жонка ўсім падабаецца.

Гаўдэнт (скрабецца ў лісіну). Так то яно так… але… калі… таго… як той казаў… не таго!

Магдалена (гладзіць яго па лысіне). Ну, ідзі падагрэй самавар, бо мне хочацца гарбаты, у горле перасохла ад гэтай дурной гутаркі.

Гаўдэнт. Добрэ, коцік! Я зараз… Хутка будзе… (ідзе ў кухню) .

Зьява 6

Магдалена (адна), пасьля Гаўдэнт.

Магдалена (уздыхнуўшы). Ох! выкарабскалася з бяды! Ну і дзякуй Богу! (ідзе да люстэрка, пудрыццы). Гм! падумаць толькі! жулік які! Кажа: «граф!» (іроніч.). Добры граф! з кухаркамі шуры–муры заводзіць. Кухарка выкінула Фэльку задзьверы так, што тая ледзь нагу сабе не зламала! (падыходзіць да правых дзьвярэй) . Гаўдэнт! што там робіш?

Гаўдэнт (за дзьвярыма). Я дзьмухаю.

Магдалена. Ну добра… Дзьмухай, дзьмухай! (д. с.). Але добра гад танцуе і такі аляганцкі. Няма дзіва, на службе сваей наглядзеўся на паноў, дык і сам як пан… Лоўка танцуе… (пяе мэлёдыю і кружыцца па сцэне).

Гаўдэнт (уваходзіць з самаварам). Вось ужо пачаў шыпець, зараз закіпінь. (Паставіў самавар у другім пакоі на стале, вярнуўся і сеў на канапе)

Магдалена (сядае яму на калены). Ах, ты мой мядзьведзь дурны! малпа ты касматая! пумпачка ты! (кляпсае яго рукой па твару і па лысіне) .

Гаўдэнт (шчасьлівы). Коцік мон! Мдглзенька мая!.. Божа мой! Ты–ж гэта, ці ня ты? Якая добрая, якая прыгожая… Ведаеш што? Я сягоньня маліўся і прасіў усіх сьвятых, каб яны перэрабілі цябе… І стаўся цуд! Сьвятыя пачулі мае малітвы, і ты сталася іншай, добрай… Ах, Магдзя, коцік мой! які я цяпер шчасьлівы!

Магдалена (я. в.) Жэ ву зэм жэ ву задор ком ле ш'ен кі э мор…

Заслона Канец

Вільня

Люты, 1922.

Вы читаете Шчасьлівы муж
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату