Уршуля. Я вас хацела яшчэ прасіць… Пан Гаўдэнт! Не кажэце ксяндзу Кяпкевічу аб гэтым са мной здарэньні.
Гаўдэнт. А нашто мне?.. У мяне столькі сваіх грахоў!.. А вось Магдзя рэдка ходзіць на споведзі. Добра было–б, каб і яе ўдалося намовіць… Панна Уршуля! Як панна Уршуля думае: ці Магдзя вернецца да мяне?
Уршуля. Пасьля ўсяго таго, што сталася хіба была–бы без ніякага стыду, каб да вас вярнулася, да вас — чэлавека такога набожнага, скромнага… Яна ня ўмее вас ацаніць. А ёсьць душы, якія шукаюць запраўднага каханьня, гэтакага чыстага анельскага збратаньня душ…
Гаўдэнт. Вось я хацеў–бы, каб Магдзя глядзела на справу так як вы: гэткае чыстае збліжэньне двох душ. Але яна хоча чаго іншага… Выпьеце гарбаты, панна Уршуля?
Уршуля. Калі ваша ласка…
Гаўдэнт. Зараз будзе, я падагрэю самавар…
Уршуля. Ах, што вы! Вы самі будзеце ставіць самавар?
Гаўдэнт. Я заўсёды сам, бо Магдзя ня хоча ручкі пэцкаць.
Уршуля. Ах, як–жаж можна! Гэта не мужчынская работа… Дайце мне…
Гаўдэнт. Ну не. Я ўжо прывык.
Уршуля. Але не! Дазвольце мне быць у вас сягоньня за гаспадыню.
Гаўдэнт. Ну добра… Вуглі ў кухні каля печкі.
Уршуля. Добра, добра… я знайду…
Гаўдэнт
Уршуля
Гаўдэнт. Маю.
Уршуля. Ах, такое глупства! Няма аб чым казаць.
Гаўдэнт. Але гэты самавар з фанабэрыяй з ім трэба ўмець, вы можа не патрапіце…
Уршуля. Ах, я ўмею ладзіць ня толькі з самаварнымі фанабэрымі! Я кожную душу адчуваю і кожнага разумею… І калі–б хто палюбіў мяне я–бы была яму вернай прыяцелькай і рабіла для яго ўсё прыемнае.
Гаўдэнт
Уршуля
Гаўдэнт. Што вы? змарыліся?
Уршуля. Абыймеце мяне!
Зьява 4
Гаўдэнт, Уршуля, Магдалена
Магдалена. А! смачнага апатыту!.. можа перашкодзіла?
Уршуля
Магдалена. Што–ж гэта? Жонка толькі на адзін дзень выйшла з хаты, а муж знайшоў ужо сабе другую і цалуецца!
Гаўдэнт. Але–ж гэта не я… гэта не я…
Магдалена
Гаўдэнт
Уршуля
Уршуля. Што?! Ад мяне ўцякаюць? О, выбачайце!.. Каб я толькі хацела!.. Але я ня думаю зажывацца з кожным графскім лёкаем…
Магдалена. Але з чужым мужам!
Уршуля. Але не з графскім лёкаем!
Магдалена. А гэта–ж што за прытычка такая? Это–ж гэта графскімі лёкаямі задаецца? Можа я? Што? можа я?! га?
Уршуля. А ну ведама, што пані Магдалена. Усім ведама.
Магдалена. Што?! Мяне тут абражаюць, а той
Гаўдэнт
Магдалена. Якая торбачка? Дзе торбачка? Там Сам торбачка, калі ня ўмееш бараніць сваю жонку ад напасьцяў. Стаіць як пень дурны… Што можа–б хацеў тут цэлы гарэм устроіць? Бачыце султан які!
Уршуля. Пані Магдалена! няхай пані так не крычыць, бо пані найбольш вінавата…
Магдалена. Што?! не крычаць? Вось–жа буду крычаць! Бо я маю права крычаць. Хто тут гаспадыня? Я! Гэта мая хата і я крычу, а пані, калі не падабаецца, дык можаш сабе йсьці вон!
Гаўдэнт
Уршуля. Што?! Можа яшчэ будзеш за яе заступацца? Прысягаў, што мяне не пакінеш? Прысягаў, пытаюся, ці не?
Гаўдэнт. Я прысягаў… Але, коцік, ня трэба так…
Магдалена. Я ведаю, як трэба… А пані, панна Уршуля, вон пайшла і ня сьмей ніколі больш сюды прыхадзіць—і канец!
Уршуля. Пан Гаўдэнт! Ці вы ня чуеце? Як вы пазваляеце гэтак мяне абражаць?
Гаўдэнт. Ведаеце што панна Уршуля! Ідзеце ўжо сабе дамоў, я ўжо сам самавар пастаўлю.
Уршуля. Эх, вы мужчыны! Гады хітрыя! Чорт вас хіба выдумаў на наша няшчасьце дзявочае! Ніводнаму ўжо з вас ніколі не паверу
Гаўдэнт. Ідзеце ўжо дамоў, панна Уршуля! ідзеце ўжо сабе.
Магдалена