Гаўдэнт. Я ведаю, што яе тут няма. Мне панна Уршуля ўжо ўсё сказала… І выбайчайце, панок, што я вас пакрыўдзіў…
Мацальскі
Гаўдэнт. Але вы самі разумееце, што са мной робіцца! Жонка ўчора як выйшла з хаты, дык дагэтуль не вярнулася… Але яшчэ скажу вам вось што: нашто вы ўсё гэта зрабілі? нашто вы ўсіх нас гэтак ашукалі? нашто вы сказалі, што вы граф?.. «Граф! граф!» — ну што граф? Мы людзі простыя, без царамоніі, мы–бы вас і так добра прынялі, дык нашто задзіраць нос у гару: «Граф! граф!»
Мар'янна
Мацальскі
Гаўдэнт. А яшчэ задурылі галаву панне Уршулі. Якіясь запісачкі, тынды–рынды… Не гожа!.. Калі–б захацелі жаніцца, дык трэба інакш, а не гэтак… Так сорамна, не ганорна.
Мар'янна
Гаўдэнт. Чакайце! А гэта што? Гэта маей жонкі торбачка! Скуль яна тутака?
Мацальскі. Якая торбачка?.. Не! гэта панны Уршулі торбачка.
Уршуля. Не, гэта не мая. Я сваю маю.
Мацальскі. Дык значыць гэта мая торбачка. Я люблю іншы раз гэтак з торбачкай па вуліцы…
Гаўдэнт
Зьява 12
Мацальскі, Мар'янна, Уршуля.
Мацальскі
Уршуля. Садома і Гамора! што тут робіцца!
Мацальскі
Уршуля
Зьява 13
Мацальскі і Мар'янна.
Мар'янна. Пане Ільдэфонс! пачакай пан!
Мацальскі. Ну што–ж? Усе павар'яцелі.
Мар'янна. Павар'яцелі? Быць можа, але я, дзякуй Богу, яшчэ не звар'яцеўшы.
Мацальскі. А я за тое заплаціў ксяндзу за запаведзі!
Мар'янна. Колькі пан Ільдэфонс заплаціў?
Мацальскі. Добра не памятаю, здаецца, што…
Мар'янна. Жулік! Мусіць не даваў на запаведзі, а толькі галаву дурыць ужо трэці месяц.
Мацальскі. Дык–жа панна Мар'янна! я ад шлюбу не адмаўляюся. Я, далібог, калі раз сказаў, дык ужо як ў газэце надрукаваў.
Мар'янна. А жулік! Не пайду я з гэтакім да шлюбу, які ўжо перад шлюбам шашні з бабамі заводзіць.
Мацальскі. Дык–жа панна Мар'янна! Я далібог… Гэта якійсь вар'ят… Тая таксама непрытомная.
Мар'янна. Але! але! круці цяпер пан Ільдэфонс языком, як цялё хвастом.
Зьява 14
Мацальскі, Мар'янна, Гаўдэнт
Гаўдэнт. Знайшоў!! На ложку шпільку жонкі свае знайшоў! Скуль шпілька маей жонкі на ложку?
Мацальскі. А хто яе ведае! Мусі з валасоў вывалілася… Чаго вы ўсе да мяне прычапіліся?
Мар'янна. Пан Ільдэфонс мяне яшчэ добра ня ведаеш. Я тут такую магу зрабіць авантуру, што сам ня рад будзеш. Я пайду да панскага пана, пан Ільдэфонс, і яму ўсё раскажу!
Гаўдэнт
Мацальскі. Ды адчапецеся вы ад мяне! За якуюсь дурную шпільку рабіць гэтулькі крыку!
Мар'янна. Не, пан Ільдэфонс! Я пану гэтага не дарую. Я да графа пайду, я яму ўсё скажу, няхай ён за мяне заступіцца… Я гэтага не дарую!
Гаўдэнт. І я свайго не дарую!
Мацальскі. Пан прыйшоў!