Мацальскі. Іду, іду ўжо!
Акт IV
Зьява 1
Магдалена, Фэлька.
Магдалена
Фэлька. Ну, кажы–ж мне, як усё гэта было?
Магдалена
Фэлька. Ну але!.. Але кажы–ж, што далей?
Магдалена. Ну, значыцца, нічога… Сядзім у салёне, пьем гэтую самую каву, гутарым аб тым, аб сім — раптам… Гаўдэнт убягае! Я аднак пасьпела схавацца ад яго і ўцякла, а ён, Гаўдэнт, нарабіў там шуму, крыку, аж страх!.. Падумай толькі: які скандалісты!.. Ну што за бяда, што я зайшла да графа на шклянку кавы?
Фэлька. Толькі–ж каб ён не даведаўся, што ты начавала ў мяне, а то, не дай Божа, і мне ўстроіць такі самы скандал.
Магцалена. Ну не… не даведаецца…
Фэлька. Што?
Магдалена. Торбачку ў графа пакінула. Вось, калі Гаўдэнт яе там знойдзе, тады ўсё прапала, тады ўжо ня выкручуся!
Фэлька. Гм… гэта дрэнна…
Магдалена. Але дзе–ж я яе пакінула, ня памятаю… Ці прыпадкам яна не засталася на ложку?
Фэлька. На ложку?! Значыцца ты была ў яго спальні?;
Магдалена
Фэлька
Магдалена
Фэлька. А не баішся свайго скандалістага?
Магдалена. Калі толькі торбачкі ён не заўважыў, дык усё будзе добра. Ня ён мне, а я яму такога тут задам фэферу, што аж ну!.. Ну, і пайшлі! ізноў праз кухню, бо ад парадных дзьвярэй ключ у яго.
Зьява 2
Гаўдэнт
Гаўдэнт
Хтож–бы гэта? Можа яна?!
Зьява 3
Гаўдэнт і Уршуля
Уршуля. Пан Гаўдэнт, выбачайце… У вас цяпер такое няшчасьце, а я да вас лезу са сваімі справамі.
Гаўдэнт. Ах, няшчасьце, вялікае няшчасьце, пана Уршуля!
Уршуля. Я вас хацела прасіць, каб вы, пан Гаўдэнт, нікому не казалі аб тым, што здарылася… што я… што я там была…
Гаўдэнт. А нашто казаць! Нікому я не скажу. Што мне да гэтага!.. Сядайце, калі ласка.
Уршуля. Пан Гаўдэнт! Вы здаецца ходзіце да споведзі да ксяндза Кяпкевіча?
Гаўдэнт. Але. Да Кяпкевіча. А вы?
Уршуля. Я таксама да ксяндза Кяпкевіча.
Гаўдэнт. Малады, але спавядае добра.
Уршуля. Ох, як добра!.. Я ня ведаю як мужчын, але нас, паненак, вельмі добра.
Гаўдэнт. Я заўсёды хадзіў адзін раз у год, перад Вялікаднём, але цяпер думаю ў гэтым тыдні пайсьці,—шмат грахоў набралося.