Хутчэй!
Зьява 8
Мацальскі і Магдалена.
Магдалена
Мацальскі
Магдалена. Дзе ён?
Мацальскі
Магдалена. Ах, Божа мой!..
Зьява 9
Мацальскі
Мацальскі. Што–ж мне цяпер рабіць? Вось дык бяда!.. Хіба Мар'янна мне паможа…
Во! ўжо стучыць! ізноў пачне біцца…
Гаўдэнт
Мацальскі. Не магу… Ня ведаю, куды ключ падзеўся.
Гаўдэнт. Ключ сядзіць у дзірачцы.
Мацальскі. Ах, праўда, у дзірачцы…
Гаўдэнт. Дык алівай памазаць…
Мацальскі. Ах, праўда! Добра, я памажу, я зараз памажу…
Зьява 10
Мацальскі і Мар'янна
Мацальскі. Ах, панна Мар'янна! пумпачка, мая! шчасьце маё! Вось у самую пару прыйша. Панна Мар'янна! у панны Мар'янны ёсьць знаёмы паліцэйскі… Панна Мар'янна пабяжыць да яго і скажа, каб ён хутка сюды прыйшоў. Пратаколу пісаць ня трэба, але так толькі крыху напалохала.
Мар'янна. Каго? Яе палохаць?
Мацальскі. Каго панна Мар'янна напалохала?
Мар'янна. Ну–ж гэтую старую, каторая прыйшла сюды да пана Ільдэфонса.
Мацальскі. Але–ж я не аб ёй. Яна нічога… спакойная…
Мар'янна. Чаго яна стучыць? Чаму пан Ільдэфонс йзноў зачыніў яе на ключ?
Мацальскі
Мар'янна
Мацальскі. Алівай памазаць… Цсс! панна Мар'янна! я гэтаму вар'яту сказаў, што ключ зайржавеўшы, засеў у замку і я не магу адчыніць дзьверы, дык ён крычыць, каб мазаць… Што рабіць?
Мар'янна. Які ён? які вар'ят?
Мацальскі, А ведае панна Мар'янна, ёсьць адзін гэтакі вар'ят, бегае з кіём па вуліцы і шукае сваю жонку, — такую ўжо значыцца фіксацыю мае, — ну дык вось парадныя дзьверы былі незачынены, ён уварваўся сюды і крычыць, што тут яго жонка… Дык вось я зачыніў яго на ключ у гэтай каморцы…
Мар'янна
Мацальскі. Зусім вар'ят, панна Мар'янна! Як панна Мар'янна можа думаць… Дык– жа вось… проша паглядзець… Нідзе нікагусенькі няма, ніякай жонкі. Але–ж я панну Мар'янну так люблю, што ніколі ніякае…
Мар'янна. Ну, калі гэта ўсе праўда, што гавора пан Ільдэфонс, дык няма чаго палохацца. Я вар'ятаў не баюся, бо служыла калісь за кухарку ў вар'яцкай бальніцы і шмат іх бачыла… Адчыняйце дзьверы!
Мацальскі
Зьява 11
Мацальскі, Мар'янна, Гаўдэнт, Уршуля
Гаўдэнт
Мацальскі
Мар'янна
Гаўдэнт. Што?! Мая жонка па вуліцы ходзіць?
Мар'янна. Толькі ціха, спакойна. Не, не так ходзіць, як вы думаеце, але так сабе ходзіць, пайшла значыць на спацар… А яе тут няма.