Мае радкі, як сімвал таямнічы Шчаслівых дзён.Цябе здалёк я клічу, клічу, клічу Мой лепшы сон!Яшчэ жыццё, як сэрцы нашы, не збяднела. Жыццю — квітнець!Ключ ад пачуццяў самых моцных, смелых Мы будзем мець.Любоў, адзіная на свеце, стукне ў дзверы.О Лу, бывай!Адна ёсць зорка ў небе — мая надзея, вера, Мой юны край.Як дзіўна! Позірк твой, нібыта зорка, Прабіў імглу.Працяты я тваёй пакутай горкай.Бывай, о Лу!
ПРАЛЕТАРЫЮ
Ты — у няволі без віны ніякай.Тут сталь і медзь: ляцяць яны ў атаку.Працуеш моўчкі ты. А за сцяной фабрычнайДа добрых спраў людзей прырода кліча.Халодныя вятры ляцяць за мора —Здзімаюць на ляту з машын і пыл, і гора.Зямля гадуе каласы і ведаў дрэва,Дзе спеюць для цябе плады бунтарства, гневу.Тваіх тапельцаў мора хуценька хавае,А зоркі ззяюць, ясныя, над краем,Табе ўсміхаюцца святлом надзей,Варожаць уначы над лёсам тых людзей,Што здабываюць хлеб надзённыУ пакутах горкіх — клопатах бяссонных.Каштуе мала зорак бляск? Нічога!А кроў твая, жыццё тваё — ці даражэй намнога?Ты нарадзіў сыноў, падобных да багоў,Якіх чакае цяжкі лёс бацькоў.Тваіх дачок чакаюць смутак і турботы.Тваіх жанок святых скалечыла работа:Счарнелі рукі іхнія, яны хаваюць рукі;Не для дзяцей тваіх, якія гнуцца крукам,Раскоша панская вітрын!Усё для іншых ты стварыў адзін.Стварыў ты гарадоў нядобрых прыгажосць,Яны забралі працу ўсю тваю, як ёсць.I ў шахце ў ляску, у каменным бляскуТы верыш сам сабе — па абавязку.
АПОШНІ РАЗДЗЕЛ
Рушыў на плошчу народ у той дзень:Прыйшлі і негры, і белыя, і жаўтатварыя людзі;Прыйшлі рабочыя з фабрык, дзе трубы ўжо не дымелі,—