у жахлівых баях.Я ведаю столькі аб мінулым і сучасным,Колькі можа ведаць адзін чалавек.Сёння мяне не трывожыць вайнаПаміж памі, сябры, і за нас;Справядліва мяркую аб сварцы працяглайМіж Традыцыяй і Адкрыццём,Між Парадкам і вялікім Пошукам.Вы, надзеленыя вуснамі, падобнымі да боскіх,Вуснамі, якімі размаўляе строй-парадак,Не судзіце вельмі строга, параўноўваючы нас.З ідэаламі Парадку!Мы, шукальнікі, імкнёмсяНевядомы край адкрыць.I не ворагі мы вашы!Для сябе адкрыць жадаемНезвычайныя ўладанні:Таямніцу ў кветках яркіхЗнойдуць тыя, хто шукае.Там — нябачаныя фарбы,Ззяюць новыя агні,I міраж, якому трэбаДаць рэальнае жыццё.Так! Разведаць мы жадаемДабрату краіны светлай, што пакуль яшчэ маўчыць.Можна час прагнаць са свету,Ці вярнуць яго ізноў.Літасці мы заслужылі!Мы ваюем на граніцахБудучыні і прастору,Літасці прашу да нашыхХібаў і грахоў!Вось і лета запалала —Час шалёны надышоў.I маё юнацтва сённяПамірае, як вясна.Сонца смелае ў зеніце — гэта розуму усход,Гэта мой чаканы год!Мне б за ім ісці нязменна,Каб любоў маю ўвасобіцьУ прыгожы, чысты вобраз!Да мяне прыходзіць шчасцеУ выглядзе Красуні рыжай.Запалалі косы ўранку:Быццам пасвяцца маланкіНа пялёстках чайных ружаў.Людзі, блізкія, далёкія,Людзі, смейцеся з мяне!Адтаго, што надта многаВедаю ў жыцці такога,Пра якое я адразу не адважуся сказаць.Ды і самі вы, напэўна, не дасцё ўсяго сказаць!Майце літасць да мяне!
З РОЗНЫХ КНІГ
ЛІСТЫ ДА ЛУ
(З Паслання XXXVII)Я тут адзін. Мне толькі іскры свецяць Сасновых дроў.Снарадаў стогн і стук падкоў прыносіць вецер З дарог-шляхоў.Тут, на палях вайны, груган злавесна Уначы крычыць.І да цябе з каморкі цеснай Мой ліст ляціць.