ПЕРАМОГА

Спявае певень… Мару я… Гайдаюцца галіны, А лісце іх нагадвае матросаў пры гайданцы. Крылатыя і вёрткія, нібы ікар падроблены, Сляпыя варушыліся, нібы мурашкі,— Глядзелі ў дождж у люстра тратуара. Натоўп са смеху лопаў, як гронкі вінаграда. Мой дыямент жывы! Не пакідай мяне. Салодка спі. Ты ў хаце роднай,                                               і табе належаць Мой ложак, лямпа                            і мая прабітая старая каска. Зірні на ясныя сапфіры, адгранёныя ў Сен-Клод. Дні былі ясныя, нібы смарагд зялёны. Я ўспамінаю цябе, горад метэораў, Дзе я не спаў начамі ад тугі і зораў. Цвілі сады, я рваў святла букеты. Даволі неба нам палохаць! Няхай маўчыць і не заікнецца! Так цяжка уявіць, Наколькі людзі Ад поспехаў дурнеюць, спакайнеюць! У інстытуце ў юных слепакоў дапытваліся строга: «А ці няма тут сярод вас крылатага сляпога?» О, чалавек! Шукаеш мовы новай,                                             новых слоў. Для іх граматыка не знойдзе правілаў, умоў! Старыя словы спарахнелі ад сваіх гадоў. Па баязлівасці і звычцы Сёй-той у вершы цягне іх патрошку, Яны, нібыта хворыя,                               прыкутыя да ложкаў. I стануць неўзабаве людзі маўчунамі:                                                        ўсё адно, Хапае мімікі і жэстаў у кіно.       Але мы ўпарта жадаем гаварыць!       Варушыць языком!       Для сябе,                     для далёкіх унукаў —       Мы шукаем новых гукаў,       Новых гукаў, новых гукаў. Мы шукаем зычных асобна ад галосных, Зычных, якія ўзрываюцца глуха;       Пераймайце гукі ваўка,       Прымушайце іскрыцца гук насавы                                                          і працяглы!       Цмокайце, шчоўкайце языком,       Карыстайцеся шумам глухім       Чалавека, які за сталом       Паводзіць сябе непрыстойпа!       Нават свіст прыдыхальны пляўка       Будзе гукам нязвычным,                                           зычным!       Нават розныя выбухі губ       Зробяць вашу размову трубным клічам!       Навучыцеся лаяцца па ўласнай волі!       Што за літара ўдарная, быццам звон,       Сёння ў памяці нашай гучыць? Мы не заўсёды разумеем радасць цудаў, Мы ў адчуванні новых рэчаў — беднякі. О, дружа мой, надыдзе час і ўжо не будуць, Цябе не будуць клікаць цягнікі. Глядзі, пакуль не позна, на чыгунку,
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату