Глядзі на рэйкі, чалавек:Яны павернуцца ў другім кірунку,I знікнуць, смешныя, прыгожыя, навек.Дзве лямпы зіхацяць перада мной,Як дзве жанчыны, што з мяне смяюцца,Схіляю я тужліва галавуПад гэтым позіркам пакеплівым, жаночым.Разліўся гэты смехУсюды!Рукамі размаўляйце, пстрыкайце вясёла пальцамі,Сябе па твары біце, нібы ў барабан! О, словы!Яны ля міртавай дубровы;I плачуць Антэрос і Эрос.А я пад самым небам горада жыву. Слухайце мора!Далёка стогне мора і крычыць самотна.I голас мой адданы, нібы цень,Ператварыцца хоча ў цень жыцця,Няверным хоча быць, як ты, жывое мора!Матросаў мора прагнае знішчае,Як ідалаў-багоў, і мае крыкі косіць.І толькі цень ад крылаў чаек,Здаецца, тое мора зносіць.Успыхне слова — здрыганецца бог.Ты падыдзі, дапамажы мне! Рукі я шкадую,Што песцілі мяне любоўна ў дні трывог.А заўтра што? Які аазіс рук знайду я?Ты разумееш радасць бачыць новае?О, голас! Размаўляю я на мове мора.I ў порце, уначы, ў паскудненькіх тавернах,Я больш упарты, чым страшыдла з Лерны.Па вуліцы плывуць мае абедзве рукі,I пальцамі абмацваю я горад свой.Яшчэ не ведаю нічога.Хто ведае —Знайду я заўтра вуліцу жывой?Куды мая павернецца дарога?Ты помні, што чыгунка з часамВыйдзе з моды.Глядзі, ўглядайся!Перамога, перш за ўсё, ў наступнымУбачыць блізкаТое, што далёка —Усё поўнасцю! I хай па-новаму Усё назавецца!
РЫЖАЯ КРАСУНЯ
Гляньце! Я увесь перад вамі, поўны сэнсу разумнага:Я не толькі ўведаў жыццё, А ўсё, што жывыяМогуць аб смерці даведацца;Зведаў горыч і слодыч кахання,Часам навязваў людзям ідэі свае,Мовы розныя вывучаў,Пабываў у вандроўках далёкіх,I вайну я прайшоў з артылерыяй і пяхотай.Ранены ў галаву, пад хлараформам трэпанаваны,Я згубіў сваіх лепшых сяброў