Пішу табе ў нашай палатцы прабітай,Калі надыходзіць такая пара,Што неба крывавай зарой перавіта,А дзень не здаецца… Пачулася «ўра».Грыміць кананада. Праз спелае жытаНа нашы пазіцыі прэ немчура.
ПЕРАМЕНА
Жанчына заплаканая каля хаты, Эх, ох, ах!Па пыльнай дарозе на маршы салдаты, Эх, ох, ах!Паблізу ад шлюза — з вудай рабочы, Эх, ох, ах!I ямы траншэй, як запалыя вочы, Эх, ох, ах!Снарады, што бухалі і разрываліся, Эх, ох, ах!Запалкі, што болей у рукі не браліся — Эх, ох, ах!Усё ва мне з часам заглухла дазвання, Эх, ох, ах!Усё, апрача майго кахання! Эх, ох, ах!
БУДУЧЫНЯ
Падкінем саломы,Зірнём на снег,Напішам лісты,Пачакаем загаду,Закруцім цыгаркі,Згадаем каханне,Зірнём на вінтоўкі,На ружу зірнём!Крыніца не высахла,Саломы золата не пацямнела.На пчолку загледзімся,Не думаючы аб заўтрашнім.На рукі нашы зірнём!Гэта — снег,I ружа, і пчолка,I наша будучыня!
СМУТАК АДНОЙ ЗОРКІ
Красуня Мінерва — лятунак душы тылавой,Крывавая зорка — карона мая давеку.Розум — глыбока, неба — над галавой —Вось як цікава ўзброіў лёс чалавека.Гора маё — не горшае ў нашым жыцці,Бо зоркай стала амаль смяротная рана.Але пашукайце — і цяжка будзе знайсці,Каб гэтулькі смутку ў збалелай душы ветэрана.Пакуты палаючыя ў сабе і з сабою нясу я;Так светлячок цягне цела сваё, што гарыць, палымнее.У сэрцы салдата так Францыя б’ецца, пульсуе,Як б’ецца гарачы пылок у сэрцы лілеі.