Тут спеў кахання даўняга,Гук пацалункаў згубленых каханкаў знакамітых;Тут — крык кахання простых смертных, замучаных багамі;Герояў легендарных мужнасць, нацэленая, як гарматы супраць самалётаў;Тут — крык каштоўнасцей Язона,I спеў апошні лебедзя,I перамогі гімн,калі ад першых сонечных праменняў алень прачнецца і затрубіць;Я чую крык Сабін, калі іх выкрадаюць,Лісліва-таямнічы крык кахання ў джунглях,I сокаў шум глухі ў ствалах трапічных дрэў;Артылерыйскі гром, якім суправаджаецца жахлівая «любоў» народаў;I перакаты хваль, дзе нараджаецца жыццё і хараство.Я чую песню ўсёй любові свету!
АДЫХОД
I твары збялелі іхнія,Раптоўна рыданне змоўкла…Як снег на пялёсткі ціхія,Як рукі твае ад слязы памоклыя,Так ападала лісце з-пад інеюРаннім зазімкам.
ВІНАГРАДАР З ШАМПАНІ
Набліжаецца полк.Вёска дрэмле, залітая водарным ззяннем.Носіць нейкі свяшчэннік салдацкую каску. Ну а бутля з Шампані — Артылерыя гэта, ці не?Вінаградныя гронкі звісаюць, як на грошах хвасты гарнастаяў.— Прывітанне, салдаты!Бачыў я, як вы «ножку давалі» ў шарэнгах ля рэчкі.Прывітанне, салдаты — бутэлькі з Шампапі, ў якіх бродзіць гарачая кроў.Пэўна, тут вы прабудзеце некалькі дзён, а пасля: «У шарэнгу па тры —Станавісь!», — як кусты ў вінаградніках нашых, і — на фронт.Я, куды ні папросяць, віно сваё бутлямі шлю,Нібы поўныя хмелю снарады.Сёння поўня, а светлая ноч — гэта вадкасць віна. —Вінаградар спяваў, услаўляючы свой вінаграднік;Вінаградар бяззубы, амаль што бязроты, спяваў сам сабе ў глыбіні небасхілу.Вінаградар, што й сам быў падобны на буталь жывы.Ён, былы кананір артылерыі, ведаў, што значыць вайна.Вінаградар з Шампані.Вечарэе, чуваць, як ідзе перапалка ў мішэнь.Хай гуляюць салдаты, ім скора ў акопы на поўнач,Дзе ўжо артылерыя з трэскам свае адкаркоўвае бутлі.Бывайце! Старайцеся, хлопцы, вярнуцца назад,Хоць бог толькі ведае, што з вамі здарыцца можа.