Як прыгожа ракеты асвятляюць трывожную ноч!На вышыні ўзнімаюцца і, нахіліўшыся, ўніз пачынаюць глядзець.Гэта — дамы, што ў небе танцуюць і паглядаюць на рукі людскія, на вочы і сэрцы.Я ўсмешку тваю пазнаю і рухавасць тваю…Гэта — апафеоз летуценных маіх Веранікаў,Гэта іхнія косы каметамі сталі.Раззалочаныя танцоркі!Розным порам належаць яны, розным расам.І раптоўна яны нараджаюць дзяцей, паміраючых мігам.Як прыгожа ракеты ўгары выглядаюць!I, напэўна, яшчэ прыгажэй выглядалі б, каб да іх далучыліся новыя…Хай бы нават мільёны ракет мелі сэнс абсалютны і адносны, як літары ў кнізе,Гэта ўсё выглядала б прыгожа… як выгляд саміх паміраючых!Але стала б яшчэ прыгажэй, каб з’явілася болей ракет!I, аднак, мне ўяўляецца гэта, як нешта цудоўнае:Не паспее з’явіцца яно, як пара паміраць!Мне здаецца, я трапіў на пір, незвычайна азораны:Тут балюе зямля, згаладалася вельмі янаI разявіла рот пабляднелы і доўгі.Згаладалася вельмі зямля і спраўляе свой пір —канібальскі банкет Вальтасара.Хто б падумаў, што будзе на свеце людаедства такое!Колькі ж трэба агню, каб засмажыць чалавечыя целы!Вось чаму у паветры дух слабы эмпірэя;далібог, не зусім ён агідны!Быў бы гэты банкет больш прыгожы,Калі б неба глытала тыя целы разам з зямлёй.А яно ж паглынае толькі душы забітыхI зусім не сыцее ад гэтага!Задаволена неба: жангліруе спрытна агнямі рознакаляровымі…Я спазнаў разам з ротай маёй«Слодыч» гэтай вайныў макротах траншэяў бясконцых.Крыкі полымя частаабвяшчаюць прысутнасць маю.Тут я выканаў ложак, тут вусце маё,—Я разліўся на тысячу рэчак маленькіх, паўсюдных.Я ў трапшэі на лініі першайI, аднак, я — усюды, прабіраюся ўсюды.Пачынаю я справу наступных вякоўІ здзяйсняць яе значна цяжэй, чым легенду аб крылах Ікара.Я пакідаю будучыні запавет — гісторыю Апалінэра.