З лёсу насміхаецца нашага дзівоснага…

У ТРАНШЭІ

Я кідаюся да цябе, і мне здаецца, Што ты насустрач — у мае абдымкі. Мы знітаваны сілаю адной і полымем адным. I раптам узнімаецца перагародка, I мы не можам бачыцца з табой. Перада мной сцяна з адрузлай ванны, У выступах, у зломах, у зігзагах: Рыдлёўкі выгрызлі на ёй Такую роўнядзь зрэзаў, Нібы сцяна была са стэарыну. Вуглы на выступах абсыпаліся ўсе: Праходзілі праз мой бліндаж салдаты. У гэты вечар у душы маёй Адкрылася бяздоння пустата,— Бясконца падаў я, а дна ўсё не было, I не было за што ўчапіцца! Усё, што нізка падае і ў той жа час жыве, Здаецца мне агіднаю істотай, Яно мяне балюча раніць… Мая душа становіцца пустыняй, Ёй не хапае сонца і маланак! На шчасце, гэта толькі сёння,                                             ў гэты вечар. А ў іншыя цяжкія дні Ратуюся ад жахаў і самоты: Ты — мой ратунак. Я табе адданы. Я хараство тваё ўяўляю, Узвышаючы яго пад светам ашалелым. Пасля я думаю, што гэта ўсё дарэмна. Не ахапіў я розумам яго — Я слоў для хараства не адшукаў, Навошта да яго імкнуся?.. Існуеш ты ці не, маё каханне? Ці, можа, я цябе прыдумаў У сваім жаданні, Каб засяліць, запоўніць адзіноту? А можа, ты адна з багінь, Прыдуманая грэкамі, самім сабе на ўцеху? Багіня ты мая, Усё роўна я цябе кахаю, Калі ты нават выдумка мая!

ЗЯМНЫ АКІЯН

Дж. дэ Кірыко

Я дом збудаваў пасярод Акіяна; Вокны яго — гэта рэкі —                                     струменяць з маіх вачэй. Кішаць асьміногі ля сцен мураваных, Грукаюць сэрцам патройным,                                   грукаюць дзюбай у шыбы.       Вільготны дом!       Мой дом палае.       А час, як гром:       Ляціць,                  спявае. Самалёты гатовы падкінуць яйка. Увага! Зараз прычаліць дрэдноўт. Увага! Ракою цячэ чарніла. Спусціцеся з завоблачных вяршынь — Так будзе лепш! Бружмель свае шчупальцы звешвае з неба — I на зямлі асьміногі дрыжаць. Мы самі становімся ўласнымі магільшчыкамі. О, асьміногі сярод белых хваль, як крэйда. О, асьміногі з дзюбамі збялелымі!       Навокал дома Акіян Зямны і гул прыбою,       Не ведае дом ніколі спакою.
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату