Ён на вайне знаходзіўся і разам з тым быў ён усюды:У гарадах, пасёлках тылавых, дзе шчасце не хімера,На тым і гэтым свеце пабыў і ў будучыню верыў:I з тымі быў, хто паміраў на палях здратаваных,I з тымі, хто весяліўся з жанчынамі ў рэстаранах.Быў ён гарматай і канём,У чатырох краінах свету быў ён пад агнём,I ў непаўторным кроку войска жыў.Калі б сусвет і ўсё, чым я жыву,Маглі б мяне напоўніць,— от было б выдатна!Аднак няма цвярозага тут сэнсу:Таму што ў гэты час я ўсюды, я — ва ўсім,Але ў самім сабе — я ўсё ж адзін.
ЁСЦЬ
Ёсць карабель, які адвёз маю каханую;Ёсць шэсць кілбас у небе,I ўначы яны здавацца будуць нам лічынкамі, з якіх выходзяць зоры;Ёсць варожая лодка падводная — крыўдзіцелька майго кахання;Ёсць тысяча маленькіх елак навакол мяне, зламаных выбухам снарадаў;Ёсць пехацінец: ён аслеп ад хмар удушлівага газу;I ёсць разбітыя нашчэнт траншэі Ніцшэ, Гётэ, Кёльна;I ёсць мая знямога: позняцца лісты!Ёсць фотаздымні маёй каханай у сумцы палявой;I ёсць палонныя: яны ідуць, трывожныя, панурыя;Ёсць батарэя: ля гармат мітусяцца разлікі;Ёсць паштальён вайсковы — ён трушком бяжыць уздоўж самотных дрэў;I, кажуць, ёсць шпіён. Ён поўзае і шнырыць, нябачны, як брудны далягляд, з якім ён зліўся;Ёсць высокі, як дзве лілеі, бюст маёй незабыўнай;Ёсць капітан, які з трывогаю чакае, што прынясе з Атлантыкі радыётэлеграф;Ёсць ноч, і ёсць салдаты, што дошкі пілуюць на труны;I ёсць жанчыны, што галосяць-просяць для дзяцей маісу перад скрываўленым Хрыстом у Мехіка;Ёсць і Гальфстрым, ён цёплы, жыватворны;Ёсць могілкі за кіламетраў пяць адсюль, застаўленыя, як палкамі ўпрытык,Бясконцымі шпалерамі крыжоў(Тут, дарэчы, крыжы і далёка, і побач),I ёсць інжыр на кактусах Алжыра;Ёсць гнуткія, даўгія рукі маёй каханай;I ёсць чарніліца, што змайстраваў я з гільзы,— мне яе не дазволяць адгэтуль адправіць;І ёсць сядло маё пад праліўным дажджом;Ёсць рэкі, верныя свайму кірунку-плыні;I ёсць каханне, што мяне пяшчотна кліча;Быў тут палонны бош — ён на спіне цягнуў свой кулямёт;На свеце ёсць мужчыны, што ніколі не бывалі на вайне!Ёсць індусы: яны ў здріўленні глядзяць на еўрапейскія вёскі і думаюць, смуткуючы, пра тых, каго убачыць больш не давядзецца;Ёсць усё, бо мастацтва ўяўлення так высока ўзнялося у час вайны!