Затым легчы спаць? І вось мы страляем Па харчовых абозах бошаў, Мы склявалі ўсё поле снарадамі. I пад ліўнем жалезным Я ўспомніў страшэннае возера, I людзей, прыкаваных страшэннай любоўю. Прыгадаў я вар’яцкую ноч, Чараўнічую ноч —       Такую ж, як сёння, Дзе жахлівыя позіркі       Разрываюцца кулямі У небе цудоўным.

ЗАЎСЁДЫ

Мадам Фор-Фаўе

Мы будзем крочыць далёка, Але не прасунемся ўперад ніколі. Ад планеты адной да планеты другой, Ад туманнасці да туманнасці, Не пакідаючы зямлі ні на хвіліну. Дон Жуан, палюбоўнік трох тысяч камет, Сілы ў свеце шукае новыя I ўспрымае сур’ёзна міраж. Колькі, колькі сусветаў не помняць сябе, О, якая ў іх памяць кароткая! Хто ж прымусіць нас з памяці выкінуць Частку свету — Тую ці іншую? Дзе знаходзіцца гэты Калумб Хрыстафор, Што закрые для нас кантынент — хоць адзін?             Згубіць, Але згубіць на самай справе, Каб пляц пакінуць для адкрыцця.             Прайграць — Для Перамогі, для жыцця.

ЛОКАН, ЗНОЙДЗЕНЫ НАНАВА

Ён у памяці раптам знайшоў Цёмна-русы, ласкавы локан. — Долю дэіўную бачыш ізноў У дарозе сваёй далёкай? — I бульвар дэ Шапэль, і Атэй, I Манмартр неэабыты, вядома, — Шэпча локан, — мне сняцца часцей Дні сустрэч і парог твайго дома. — Быццам восені сонечнай цень, Знікне локан маіх успамінаў… Развітання апошпяга дзень Зліўся з доляю дзіўнай,                                   адзінай.

РАЗВІТВАЕЦЦА КОННІК.

О, божа, якая вайна прыгожая! Песняй па маршы вядзе, прыспешвае. Навокал мяне кальцо варожае, Вецер стогны нашы з тупатам змешвае. Бывайце!.. Дык вось ты, сядло маё вернае, Вір цябе закруціць — шукай, безгалосага! Сядло памірае —                        вайна ненажэрная
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату