З’яднаныя застылаю ракою!       I пальцы, што прывыклі скручваць сігарэту,       Прыгожа горкую, як і само жыццё. Пясок засланы дыванамі бруднымі, Брыжы якіх разгладзіць немагчыма, Яны — якраз пад колер пылу, I плямы жоўтыя, зялёныя Да іх прыліплі, Як ліпне ў вушы нам дакучлівы матыў. Ты бачыш чалавека — дзікуна схуднелага? Насіў ён попел продкаў на барадре сівой, Ён спадчыну сваю насіў на твары, Здалося, ён пра будучыню марыў I машыпальна ўсё круціў катрынку. Катрынкі голас! Ён здріўляў людзей, I чуліся ў ім бульканне, і лямант, і глухія стогны. Стаялі нерухома акрабаты. Старэйшы з іх насіў трыко лілова-ружаватае, — Такога колеру бываюць твары Сухотніц юных, з твару нават свежых, Але асуджаных на смерць хваробай. Той колер затаіўся ў складках, Якія акружаюць рот; Падкраўся ён па здрадніцку да нордраў — Лілова-ружаваты колер. I чалавек насіў на целе, на спіне Агідны колер сваіх лёгкіх. Рукі! Рукі ўсюды ахоўвалі парадак. Другі вандроўны акрабат Быў апрануты толькі ў цень. Я доўга Углядаўся ў чалавека — і нічога Не ўбачыў і не зрарумеў нічога: Быў гэты чалавек без галавы. Старэйшы, трэці з іх, русім падобны На валацугу, нават на бандыта, Адпетага, але весельчака. Ён да таго ж                 (з падвязкамі па белых панталонах) Меў выгляд зводніка, што пільна сочыць I за сабой і за сваім убраннем. Прыціхла музыка.                          I пачаліся Перагаворы з публікай, якая Ашчадна цыркала на дывапок Манетку да манеткі,— два з паловай франкі, Замест чаканых трох за выступленне. Што зробіш? Стала ясна — Ніхто больш не падкіне ні сантыма I давядзецца распачаць сеанс. Тут выйшаў раптам з-пад старой катрынкі Зусім маленькі акрабат, Апрануты ў ружовы колер лёгкіх. Была ў яго на шчыкалатках і запясці                                                      футра. Падскочыў                 з крыкамі кароткімі I міла нам салютаваў, Узняўшы ўгору рукі. Адну нагу адставіў ён назад, Дагодліва і нізка пакланіўся На ўсе чатыры часткі свету. Калі ж падняўся ён на шар,— Пяшчотнай музыкаю стала Яго малое цела, І ўжо не засталося Снакойных, апатычных гледачоў. «Як дух маленькі, бесцялесны!» — Падумаў кожны. I песня рухаў заглушыла Старую, механічную катрынку,
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату