Такая багіня, што наватI страшна было б закахацца!Любіў я жанчын суровых у завадскіх кварталах,Штодня там на свет прыбываюць істоты,Якіх яшчэ свет не бачыў:Становіцца сталь іх плоццю, полымя — іх мазгамі.О так, любіў я спрытнае іх племя,Людзей-машын. Іх шык — пустая пена.А дамы гэтай прыгажосцьУ сэрцы выклікала толькі боязь!
У ТУРМЕ САНТЭ
I
У камеру вядуць мяпе,Распранутага дагала.Злавесны голас, нібы ў сне,Сіпіць: — Гіём, бяда прыйшла!I я, разлучаны з зарой,У магіле цёмнай і сырой.Бывай, сяброўскі карагод,Бывай, каханне юных год!
II
Не, я цяпер не той зусім, Гэй, асцярожна!Я тут пад нумарам сваім — Астрожнік.Пракралася ж і сонца ўдзень Праз краты звонку,I скача зайчыкам прамень Мне на старонку.Яму, гарэзу, і няўцям З яго праменнем,Што некаму тужліва там У сутарэнні.
III
У нейкай яме, як мядзведзь,Я пасля ночы крочу-крочу.Я сёння дыхаю ледзь-ледзь.Ланцуг на небе. Дзень сірочы.У нейкай яме, як мядзведзь,Я пасля ночы крочу-крочу.А побач з камерай маёйКрыніца зазвініць раптоўна:Наглядчык пройдзе і паройКлючамі бразгане жартоўна.I побач з камерай маёйКрыніца зазвініць раптоўна.
IV
Як горка смуткую я ў сценах глухіх —Між колераў бледных тых, шэрых!Асенняя муха — чытачка маіхНяроўных радкоў на паперы.