А камерсант-кравец, падаючы абновы, Быў сам, як манекен той безгаловы. Натоўп ішоў, і цені ўслед ішлі — Спляліся і зліліся без кахання. I рукі, ўзнятыя да сонечнага ззяння, Як птахі белыя, зрываліся з зямлі. Я заутра адплыву на караблі магічным, З Амерыкі ніколі не вярнуся я сюды. Я грошы зараблю у прэрыях лірычных. На вуліцах, што я любіў, змятуць мае сляды. Вярнуцца хочацца індыйскаму салдату! А я? Тут кожны мой плявок на біржы прадаюць. У новае апранены, хачу пад тыя шаты, Дзе птушкі ціхія і мне заснуць дадуць. Што манекенам? Распрануцца ім не брыдка, Прымерку зробяць на любы манер. У фраку лорда, купленым са скідкай, Ён проста як сапраўдны мільянер. А з вуліцы гады Глядзелі на вітрыну, На чорных манекенаў I ў ланцугах Знікалі назаўжды. Нудой напхаўшы год, брылі ўдаўцамі дні, Як тыдні чорных пятніц — да магілы, І хмары чорна белыя грымелі ў вышыні, Нібы там жонка д’ябла мешалкай лупіла. У порт ішоў праз лістапад. Апалаю Лістотай пірсы выслаліся ўсе. Стаміўся. Чамадан узнёс на палубу                                                   і сам прысеў. З пагрозай прыхаванай дзьмуў вецер з акіяна I валасы вільготным пацалункам цалаваў. Вось плача эмігрант, ахутаны туманам, Другі з малітвай на калені ўпаў. Глядзеў ён доўга: берагі там паміралі, Караблікі дзіцячыя плылі за небасхіл. Букет маленькі кінуў эмігрант на хвалі — I акіян расцвіў, набраўся весніх сіл. Хай той букет плыве, нібыта слава, Да іншых поэіркаў, у іншы акіян! I ў памяці яго мінулае ўставала: Яго жыцця панурага дыван Нядоля мачыха саткала. Васал, ён вырашыў з цянётаў сюзерэна Уцячы і на жыццё махнуў рукой. Як дож, звянчаўся з хваляю марской Пад галашэнне сённяшняй сірэны. О плынь марская, хлынь насустрач ночы! Здалёку хіжым позіркам на трупы сумных дзён Глядзяць да раніцы акул пражэрных вочы, А мора ўсё гудзе і хвалямі клякоча, Глынаючы і скаргі і праклён.

РЭЙНСКАЕ

РЭЙНСКАЯ НОЧ

Мой келіх поўны, і віно, як полымя трапеча… Услухайцеся: песню лодачнік пяе, Як сем наяд пад месяцам, смуткуючы аб нечым, Сушылі валасы зялёныя свае. Прыходзьце да мяне, кружыцеся на славу! Не! Болей не хачу я песні слухаць той! Прыводзьце да мяне зямных дзяўчат бялявых,
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату