Упалі шклянкі і разбіліся —Мы пачалі смяяцца,I прэч пайшлі, шукальнікі пагібелі,Перасякаючы дарогі, вуліцы, краіны.Я зноў сустрэў яго на беразе ракі:Там белыя гарлачыкі гайдаліАфелію-тапельніцу, а ёнСтаяў між бледных Гамлетаў, самотны,I ўмела выціпаў на флейце матыў якісь вар’яцкі.Я потым бачыў: ён сядзеў ля паміраўшага мужыка і суцяшаў яго;Ён захапляўся снегам зазімка, як голым жаночым целам;Я чуў: ён па ўсё быў гатовы за гонар слоў любімых,Ад якіх святлее твар дзіцячы.Таму я не маўчу! Я ўспамінаю — будучыню заклікаю:Мой добры друг Андрэ Сальмон спраўляе слаўнае вяселле.Дык будзем весяліцца разам!Сяброўства наша — светлая рака —Багаты плён нам абяцае:Прырэчная зямля прыносіць людзям ураджай.Дык будзем весяліцца разам!I не таму, што шклянкі нашыІзноў глядзяць на нас апошнім позіркам Арфея;I не таму, што выраслі мы ўсе да небаI можна зблытаць пашы вочы з зорамі;I не таму, што сцягі ў вокнах палымнеюцьУ грамадзян, якія сто гадоў здаволены жыццёмI драбязу сваю абараняюць;I не таму, што нам дала Паэзія правы:Мы можам словамі стварыць і разбурыць сусвет;I не таму, што плакаць мы умеемI не здаёмся смешнымі нікому;I не таму, што курым, п’ём, смяёмся, як калісьці!Мы будзем весяліцца, бо каханнеАгнём кіруе і паэтамі,Каханне напаўняе, як святло,Прастор паміж планетамі сусвету.Каханне загадала: мой добры друг Андрэ СальмонСпраўляе слаўнае вяселле!
ВАНДРОЎНЫЯ АКРАБАТЫ
Луі Дзюмуру
Міма карчомак, заезных дамоўІдуць акрабаты ля хат і садоў.Праз вёскі, дзе цэркваў нідзе не відаць,Ідуць балаганшчыкі, бубны грымяць.I дзеці насустрач імчацца да іх,I разгараюцца вочы ў малых.Ідуць акрабаты — лады не ў лады,Ім кожнае дрэва падносіць плады.На твары — усмешка, цяжар — на плячы,Яны барабаны нясуць, абручы.I малпа э мядзведзем выходзяць у час —Збіраць медзякі за вясёлы паказ.
ЭМІГРАНТ З ЛЭНДАР-РОУД
Андрэ Бійі
Ён пры капелюшы, як паўнапраўны пан,Прыдворнаму краўцу прынёс стары кафтан.