О Млечны Шлях — ты светлы братКрыніц празрыстых Ханаана.Мы — целы бедных закаханых,Мы — весляры, плывем дарогай стратДа зор, схаваных у туманах.Нас дэман цягне ў карагод,І круціць нас, вядзе за рукі,I скача чалавечы род.Пачуўшы скрыпак згубленыя гукі.Разявіла прадонне чорны рот.О доля-лёс шалёных каралёў,Цябе дагэтуль мы не зразумелі.І для дрыжачых зор я не энаходжу слоў,Як для жанчын хлуслівых у пасцелі!Ваш ложак, як пустыня, поўны цьмяных сноў.Прынц-рэгент Луітпольд стары,Ты апякун манархаў — двух вар’ятаў.Няўжо не плачаш да зары,Калі трапечуць светлячкі ўгары,А ты згадаў свайго кахання свята?Над светлым возерам, між дрэў,Палац застаўся без прынцэсы;Там весні вецер зашумеў,Там човен з баркаролай-песняй,Там лебедзя апошні спеў.Аднойчы ў хвалях тых сівыхКароль тутэйшы утапіўся.Як выплыў ён з глыбінь сваіх, —Зірнуў на свет і зноў забыўся,I потым назаўсёды сціх.Ты, чэрвень, пальцы ўсе маеСпаліў пякучым сонцам-лірай.Парыж са мною трызніць і пяе,Ён закруціў мяне ў шалёным віры,Але памерці сілы не дае!Нядзеля нудная не мае межаў,Катрынкі енчаць па дварах,Гірлянды кветак, як мярэжы,З балконаў звіслі, мне на страх,Як галава пізанскай вежы.Увечары Парыж смакуе джын —Увесь ад электрычнасці палае.З зялёнымі агнямі уздоўж спін,Імчацца, як шалёныя, трамваі —Па рэйках пішуць музыку машын.Кафэ распухла ўсё ад дыму,Крычыць да хрыпаты цыганскі хор, —Каханне для цябе, любімай,Яны ўслаўляюць, як юнак-танцор,Як я ўслаўляў, з гарачымі вачыма…Я ж ведаў: песні ў гонар каралеў —Гадоў маіх мінулых нараканні;I гімн рабоў, як чалавечы гнеў.Я для сірэн прывабных слухаў спеў,Я ведаў спеў няшчаснага ў каханні.