Гадзіннік выбіў: ноч ідзе. Застаўся я, прамчаўся дзень.

ПЕСНЯ НЯШЧАСНАГА У КАХАННІ

*** Багата загінула розных багоў…

Багата загінула розных багоў. Гэта над імі плачуць ніцыя лозы. Памерлі:             і Пан, і Хрыстос, і любоў… Коткі мяўкаюць на двары у знямозе, I сам я ў Парыжы заплакаць гатоў.       Я ж ведаў: песні ў гонар каралеў,—       Гадоў маіх мінулых нараканні;       I гімн рабоў, як чалавечы гнеў;       Я для сірэн прывабных слухаў спеў,       Я ведаў спеў няшчаснага ў каханні… Каханне памерла. Дрыжу я, забыты, Гляджу на куміраў прыгожых ізноў: Я рысы каханай маёй тут знайшоў, Над ёй маўзалей збудаваўшы нібыта, Застаўся адданы, тужлівы, разбіты. Адданы, як пёс гаспадарскі…                                           А можа, Я верны,            як плюшч — ствалу,                                      як колас — полю, Як хлопцы-казакі з Запарожжа, У п’янстве і ў бойках набожныя, Верныя стэпу свайму і прыволлю. «Скарыцеся, — так напісаў ім султан, — Паўмесяца — знак мой                              на шыю надзеньце! Гэта — ярмо найлепшае ў свеце. Хлопцы-казакі,                     прыходзьце ў мой стан, Я ўладар ваш,                    я усемагутны пан. Як верных слугаў прымаю вас». З рогату ўсе пакаціліся разам: Вось навіна:                 «Ашчаслівіў ты нас!» I каля свечкі —                      фраза за фразай — Яны напісалі султану адказ.

АДКАЗ ЗАПАРОЖСКІХ КАЗАКОЎ КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАМУ СУЛТАНУ

Варава — злачынец меншы, чым ты. Шайтан-Люцыпер і ты — браты. Выкармлены, як паганцы-анёлы, На брудэе, памыях,—                                ты згінеш, назола, Справіш без нас свой шабаш вясёлы! Салонікаў чорных тухлая рыба, Ты стаў слепавокі,                            прагніў твой нос. Ты — сон жахлівы.                            Не ведаеш хіба, Што маці тваю корчыў дзікі панос — I ты нарадзіўся ад моцнага згібу. Падолля любімага нашага                                       кат, У больках, струпах тваё цела дурное. Свінячы лыч, кабыліны зад, Усе твае скарбы хай пойдуць на тое, Каб ты аплаціў свае лекі, гад!
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату