Недалёка ад Тэхаса,На шляху да Гальвестона,Ёсць вялікі сад, там ружыНезвычайныя растуць.I здаецца ружай віла —Самай водарнай і мілай.Часта там адна жанчынаУсё гуляе аж да ночы.Як прайду я — глянем шчыраМы адно другому ў вочы.Менанітка дама тая:Гузікаў не прызнае.I нямашака ў яеНі бутона ў строгім сэрцы.Сам я гузікі губляю —Мы з той дамай — аднаверцы…
МАРЫЗІБІЛЬ
На вуліцах Кёльна хадзіла,Гуляла яна да відна,Усім усміхалася міла,Сядзела за пляшкай вінаНа тумбе карчомнай яна.Сама галадала, а грошыСвайму аддавала «бошу».А той сутэнёр часнакомСмярдзеў і, як ехаў з Фармозы,Зайшоў у публічны домI вывез дзяўчыну, раскосы.Я ведаю рознага лёсу людзей.Не ўсіх зразумеў я, праверыў:Той — мёртвага лісця цішэй,А полымя тоіцца ў зрэнках вачэй,А сэрца — адкрытыя дзверы.
ВЕРШ, ПРАЧЫТАНЫ НА ВЯСЕЛЛІ АНДРЭ САЛЬМОНА 13 ЛІПЕНЯ 1909 г.
Я ўбачыў з самай раніцы штандары, але нікому не сказаў:Вось гэта вопратка жабрацтва,Тут дэмакратыя хавае сарамліва боль,Тут воля вольная. Урэшце, бяром мы прыклад з лісця;О сіла раслінная, — ты адзіная свабодная на ўсёй зямлі!Я не сказаў: будынкі запалаліТаму, што мы сяброў праводзім — яны ж не вернуцца назад.Я не прыкмеціў: ні мазольных рук, якія заўтра будуць працаваць на нас,Ні тых, павешаных, якія не змаглі ў жыцці дабіцца выгады;Ні тых, хто абнаўляе свет, ізноў Бастылію штурмуе.Я веру,— свет пераўтвараюць тыя, хто ад паэзіі ідзе.Аздобіўся штандарамі Парыж:Мой добры друг Андрэ Сальмон спраўляе слаўнае вяселле.З ім пазнаёміліся мы ў шычку паскуднымУ дні свайго юнацтва;Апранутыя бедна, курылі мы ўдваіх, чакаючы зары.Мы закаханыя былі ў адны і тыя ж словы, чый сэнс змяніць патрэбна.Падманутыя дзеці бедныя! Мы не магліСмяяцца так, як у маленстве.I стол, і шклянкі дзве пустыя на нас глядзеліАпошнім позіркам Арфея паміраючага…