Частка тых эмігрантаў асядзе і спыніцца тут, Будуць жыць у трушчобах, спазнаўшы ўсю горыч пакут. Я іх часта тут бачыў на вуліцы ўвечары;                                                        гэтыя арыстакраты Выпаўзаюць з каморак падыхаць паветрам I сядзяць, як на шахматнай дошцы квадраты. Тут і крамаў яўрэйскіх нямала;                                            і у крамах між кіпаў тавару Бачыш жонак купцоў ў шыньёнах, худых, бледнатварых. Ты стаіш між гаротных                                    за стойкаю бара паганага, П’еш халодную каву гатунку таннага. Ноччу ты ўжо ў віры-гушчары рэстарана, Дзе жанчыны — жанчынамі і не такія ўжо злосныя — Дапякаюць і ім, бестурботным, турботы розныя. Нават з-за самай брыдкай пакутуе яе каханы. Вось адна з іх сержанта дачка,                                   на востраве Джэрсі ён служыць, Рук яе я не бачыў — я гладзіў іх —                                                патрэскаліся ад сцюжы; Цела — калісьці на ім загаіліся раны: Шрамы, рубцы, па спіне ўперамежку. Шкада мне гэтай дзяўчыны са штучнай усмешкай. Ты ў адзіноцтве. I ўжо набліжаецца ранак. Малочніцы звоняць бітонамі: мокра на вуліцы, слізка. Ноч незаўважна пайшла, як з пасцелі метыска, Смуглая скура, прычоска кудравая, чорная — Гэта Фердзіна ўпартая ці Леа пакорная. І ты п’еш, як жыццё сваё, п’еш алкаголь. I як гарэлка, цябе ап’яняе жыцця твайго боль. Пеша пляцешся дадому. Маўклівае неба чарпее. Спіш у кампапіі ідалаў, што з Акіяніі і Гвінеі. Усе яны, як і Хрыстос,—                                     толькі іншае формы аблічча, Богі цьмяных надзей,                               богі без арэола вялічча. Бывай, бывай, Сонца з перарэзаным горлам!

МОСТ МІРАБО

Пад мостам Мірабо струменіць Сена,      Нібы каханне наша. Запомніць трэба, што бядзе на змену      Прыходэіць радасць вокамгненна. Гадзіннік выбіў: ноч ідзе, Застаўся я, прамчаўся дзень. Рука ў руцэ, мы твар у твар стаялі,      Глядзелі вочы ў вочы. Пад мостам нашых рук рачныя хвалі      Ад поріркаў бясконцых стомлена змаўкалі. Гадзіннік выбіў: ноч ідзе. Застаўся я, прамчаўся дзень. Каханне, як рака, плыве далёка,      Мінае і сплывае. О, як жыццё ідзе марудным крокам!           Адна надзея ўзнялася высока. Гадзіннік выбіў: ноч ідзе, Застаўся я, прамчаўся дзень. Знікаюць дні і тыдпі ўсе таемна. Ні час і ні каханне                        не вернуцца назад… Пад мостам Мірабо адна нязменна      Струменіць Сена.
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату