Голуб, ты мудрым каханнем вядомы,Зачацце даў Хрысту самому.I я закаханы ў Марыю адну,Дапамажы мне жаніцца, ану!
ПАЎЛІН
Ідзе паўлін праз двор і сад,I хвост дзівосны ззяе над дарогай:Здаваўся б прыгажэйшым ён намнога,Калі б закрыў свой голы зад.
ІБІС
Ведаю, кану я ў вечнасць адразу,Мне не пазбегнуць магілы…Навошта ж лацінская, мёртвая назваДрачыку-птушцы з далёкага Ніла?
АЛКАГОЛІ
(1898–1913)
ЗОНА
(Паэма)О Эйфель, наш пастыр — стальны чалавеча,Нарэшце ад свету старога стаміўся і ты.Раніцай гэтай гуртамі авечакБляюць над ракою масты.Табе надакучыла жыць сярод рымлян і грэкаў антычных,Аўтамабіль тут здаецца істотай адсталай, апалітычнай.Толькі рэлігія — гэта яшчэ ў навіну, яшчэ не за бортам,Як і ангары нядаўна адкрытага аэрапорта.Спее ў Еўропе пасеў хрысціяпства — ніяк пе даспее.Вы, папа Пій, хоць дзесяты, а самы сучасны з усіх еўрапеец.Ты ж, на каго пазірае праз вокны ўвесь горад, угнуў галаву —Сорам ці грэх цябе мучыць? Ты не зайшоў у царкву.Стаў каля тумбы, чытаеш афішы крыклівага свету.Вось вам паэзія раніцы гэтай, а проза — ў газетах.За дваццаць сантымаў — паўтома забойства, крымвышуку і паліцэйскіх аблаў,Здымкаў персон знакамітых і тысяча розных аб’яў.Раніцай я тую вуліцу бачыў,вось назву забыў у хадзьбе,Сонца на ёй трапятала, быццам на меднай трубе.Чуў, як сірэна правыла тры разы — пара на работу!І запрагалася цяглае быдла у ярмо па суботу:Людзі фабрычныя, тэхперсанал і красуні кантор — сакратаршыУ будні чатыры разы прабягаюць і кросы і маршы,То на работу трушком, то спяшаць па сігналу «канчай!»Полудзень з’есці ў кафэ — бутэрброд свой і чай —I — цераз вуліцу зноў у ярмо, аж пакуль не дахаты.Іх па дарозе са сцен атакуюць афішы, плакаты —Клічуць, крычаць, спакушаюць і лаюцца ўслед,Як папугаі.I ўсё-такі, гэта — мой свет.Я люблю тую вуліцу абаяльную, індустрыяльную,Дзесьці паміж Омап-Т’евілем і авеню дэ Тэрна.У Парыжы яна