З заплеценай касой, з усмешкаю жывой!О Рэйн, о Рэйн! П’еш золата начэй, ты месяц увабраў.Смуткуе песня, і варожаць чараўніцы,І косы свецяцца святлом падводных траў.О Рэйн, о Рэйн, ты п’яны ўшчэнт! Віно іскрыцца.Разбіўся келіх мой, смех грымнуў навальніцай…
МАЙ
Пад ветразем на Рэйне май прыгожы плыў,З узгорка на яго жанчыны пазіралі.I лёгка човен плыў, і гаманілі хвалі.Хто ж вербы ніцыя схіліў і засмуціў?Лагодны ветрык дрэвы калыхаў,I асыпаліся пялёсткі з вішань майскіх,Хавалася пяшчота ў белых красках,Нібы ў павеках той, якую я кахаў.На беразе разлёгся пры вярбеЦыганскі табар з малпай і мядзведзем.I раптам прагучаў сігнал атакі недзеНад вінаграднікам на палкавой трубе.Хоць май, прыгожы май руіны засланіўКвітненнем ружаў, вінаградных лозаў.А вецер з Рэйна налятаў з пагрозай,Трысцё дрыготнае і кветкі калаціў.
ЗВАНЫ
Ты чуеш, мой цыган? ЗваныНа цэлы звоняць свет.Няўжо дазналіся яныпра наш сакрэт?Званіца бачыла ў туман —Ён кепска нас хаваў,Званы раскажуць, як цыган мяне кахаў.Суседзі заўтра на дварыЗазвоняць як адзін:I пекар з жонкай, і Катрын,Анры, Кіпрэн, Мары.Смяяцца будуць, як прайду, —Шукаць маіх заган…Я пакахала на бяду,Ад слёз памру, цыган!
ЛАРЭЛЕЯ
Жану Сэў
Вядзьмарка бялявая, верце не верце,Прынадзіла ўсіх, закаханых да смерці.Епіскап пад суд чараўніцу аддаў,Хоць сам ёй грахі за красу дараваў.«Прыгожыя вочы твае, Ларэлея!Чаму там вядзьмарства тваё палымнее?»