«Стамілася жыць я! Мой позірк пракляты —Хто глянуў мне ў вочы, той трапіў за краты.Мой позірк — агонь… О епіскап стары,Спаліце вядзьмарства маё на кастры»«Я сам закахаўся ў красуню-дзяўчыну.Хай іншыя судзяць, я сам ужо гіну!»«Епіскап, не трэба смяяцца вам, не!Маліцеся богу, карайце мяне!Мой любы паехаў далёка адгэтуль…Мяне праганіце з нялюбага свету!Пакутуе сэрца: я хутка згару.I думка адна мяне точыць: памру!Пакутуе сэрца маё з той хвіліны,Калі мяне любы пакінуў, пакінуў».Трох рыцараў кліча епіскап: «ХутчэйСхавайце яе ў манастыр ад людэей!Прэч, Лор-шаляніца, твой позірк — прыстрашка!У чорным адзенні ты станеш мапашкай».Вядуць Ларэлею. Ідуць і маўчаць.А вочы яе, як свяцілы, гараць:«Дазвольце мне, рыцары, ўгору падняцца,Хачу развітацца я з родным палацам.Хачу, бы ў люстэрка, у Рэйн пазірнуцьМяне ж, маладую, навекі замкнуць!»Пад ветрам каса над скалою бялее,А рыцары ў страху крычаць: «Ларэлея!»«На Рэйне мой мілы плыве на чаўне,Ён там зачакаўся, ён кліча мяне.Як лёгка на сэрцы! Каханы — са мной».I — ўніз галавой са скалы навясной.Змагла яшчэ змеціць у плыні ракіI сонца касы, і вачэй васількі.
1909
Дама насіла сукенкуЗ турэцкім узорам;Туніка, вышытая золатам,Была ў гармонііЗ квяцістым шалем,Закінутым за плячо.Вочы яе гарэлі, быццам у херувіма,Калі яна рагатала. Ах, як яна рагатала!На твары яе паўтараліся колеры Францыі:Вочы блакітныя, белыя зубыI ярка-чырвоныя губы.На твары яе паўтараліся колеры Францыі.Па шыі паўкругам ішло дэкальтэ,a lа Recamier[1], нібы вежа, прычоска,А зграбныя поўныя рукі аголены да плячэй.Калі ж гэта поўнач празвоняць куранты?Гэта дама ў сукенцы з турэцкім узорам,З круглым дэкальтэ,I ў туніцы, вышытай золатам,Насіла карону локанаўЗ абручыкам колеру золата.На ножках маленькіх — туфелькіЗ бліскучаю спражкай.