Чаму ты мне, бог, даў пакутлівы лёс,Дзе рай твой зямны абяцаны?Дзе літасць твая да прытоеных слёз,Да лаўкі маёй акаванай?О, колькі тут сэрцаў смуткуе, павер,Я кожнае з іх прыкмячаю.Ты злітуйся, божа! Мой розум цяперЗнямеў ад тугі і адчаю.
V
Як тут павольна дзень ідзе,Нібы чыёсьці пахаванне!..І дзень, праведзены ў бядзе,Аплакваць будзеш з адчуваннем,Што вельмі хутка час да скону йдзе.
VI
Я слухаю горада гул за сцяной,Астрожнік, хаваючы слёзы.Варожае неба вісіць нада мной —З пагардай глядзіць і пагрозай.Вось дзень адышоў, як наглядчык, прыціх,Газніца мігае з пагрозай.У камеры душнай мы толькі ўтраіх —Газніца, і я, і мой розум.
АТЭЛІ
Тут пакоі — удовы.Сам жыві-памірай!Нехта з’явіцца новы, —Плату ўперад давай!Гаспадар у трывозе,—Ці заплацяць паны?Я кручуся ў знямозе,Як ваўчок завадпы.Шум фіякраў — аж млосна!А сусед мой, лайдак,Смаліць востры, нязносныТой англійскі табак.Ён рагоча, кульгае,Ла Вальера двайнік!I да ранку мігаеМой пакутнік-начнік.I ўсе людзі ў атэлі,Сярод тлуму таго,Вавілон зразумеліЗ мовай дзікай яго.Нашы дзверы зачынім!Кожны ўспомніць пры тымАб адзінай жанчыне,Аб каханні сваім.