Якую чалавек круціў, Пакрыты попелам далёкіх продкаў. Малы кульнуў сваё сальта мартале З такой гармоніяй, Што і катрынка сціхла, Катрыншчык жа Закрыў рукамі твар; Здавалася, што гэта ўжо не пальцы, А верныя нашчадкі яго лёсу; I на старэчым твары прараслі Маленькія зародкі будучыні. Зноў крык чырванаскурага. I апёльская музыка дрэў. I знікненне дзіцяці. Акрабаты ўзнімалі, гуляючы, Гіры вялізныя. Яны жангліравалі грузамі. Але глядач шукаў дзіця дзівоснае                                                 ў самім сабе. О век! Век воблакаў!

МАЛЕНЬКАЕ АЎТО

Трыццаць першага жніўня Тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года, Я выехаў з Давіля позна ўвечары У малым аўтамабільчыку Рувэра. З шафёрам разам трое нас было. «Бывай», — сказалі мы эпосе ўсёй. А над Еўропай уздымаліся гіганты гневу. Арлы, чакаючы ўзыходу сонца, пакідалі гнёзды, Пражэрлівыя рыбы выплывалі з бездані. Збіраліся народы — пазнаёміцца грунтоўна, А мерцвякі ад жаху калаціліся                              ў сваіх дамоўках змрочных. Брахалі злосныя сабакі на слупы граніц. Я ехаў, і былі ў маёй душы Усе арміі, якія між сабою ваявалі; Яны паўзлі і выгіналіся,                                   адна другую вынішчалі; Былі ў маёй душы лясы і вёскі Бельгіі, Даліна Руж і Франкаршан,                                      былі сялібы — Яны заўсёды першыя пакутвалі                    ад чужаземнага нашэсця; Я нёс з сабой артэрыі чыгунак — Там ехалі на смерць салдаты, Жыццю шматкаляроваму яны салютавалі                                                        ў апошні раз… Я нёс з сабою акіянаў глыбіню,— Між затанулых караблёў Там плавалі страшыдлы. I неймаверную я нёс з сабою вышыню — Туды арол не ўзнімецца — Там чалавек у бой ідзе на чалавека I падае раптоўна ўніз, нібыта зорка. Я адчуваў:                як новыя і спрытныя істоты Сусвет будуюць новы і кіруюць рухам; Як незвычайную вітрыну выстаўляе, Разбагацелы на чужым дабры гандляр; Як гоняць пастухі гіганцкі статак — Ідуць жывёліны нямыя                                і скубуць паціху словы, На іх сабакі брэшуць на дарозе. Ніколі не забуду я таго начнога пераходу: Маўчалі мы, ніхто не вымавіў ні слова.
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату