Вершаў маіх не пачуеце, не.А я ўсё чую васI ўсё яшчэ гляджу на вас.О доля! О шматлікі цень,Хай беражэ вас сонца і шануе!Вы любіце мянеІ не пакінеце ніколі.Вы скачаце на сонцы, пылу не ўзнімаючы.Атрамант сонца — цень,I почырк маёй лямпы — цень,Бясконцыя набоі спачуванняў.Прыніжаны, прыземлены мой бог!
СКАРГА САЛДАТА З ДАКАРА
У халоднай зямлянцы, пакрытай лазою,Каля гармат, павернутых на поўнач,Я думаю пра вёску афрыканскую,У якой спявалі, і кахалі,I гутарку заводзіліВясёлую, высакародную.Бачу зноў майго бацьку-салдата:Біў адважна ён служак англійскіх лэндлордаў — ашанці.Чую смех ашалелы сястры:Грудзі цвёрдыя мела яна, як снарады.Бачу маці сваю — варажбітку:Соллю грэбавала, проса ў ступе таўкла.I яшчэ ўспамінаю драўлянага ідала —Вытанчанага, незразумела-хвалюючага,—Гэта — плоднасці фетыш.Потым, значна пазней, была галава:Ляжала яна ля балота, адрэзаная…О мой вораг збляднелы,Твая галава серабрыстая!А ў балоце, у багне,Месяц бледны свяціўся, скакаўІ здаваўся ён мне галавой серабрыстай.Я ў пячоры нябачным зрабіўся:Галава негрыцянскаяЗ ноччу глыбокай злівалася. Потым збегла сястра Разам з нейкім стралком: Ён памёр у Арасе.Калі хочаце ведаць вы, колькі мне год, Запытайце епіскапа:Быў салодкі салодкі ён ля маці маёй,Быў, як маслены кот, ля сястрыцы маёй.Мы ў дзікунскім жылі будане:Не такі ён быў дзікі, як нашы зямлянкі,Для пяхоты і нас — кананіраў.Пра лафеты даведаўся я ля балота:Праганялі там смагу даўгашыйкі-жырафы;А вораг, які сяло рабаваў,Дзяўчат гвалтаваў,Сам жахнуўся ад прывіду смерці.Дзень пры дні, з вёскі ў вёску,Я чыноўніка-пана насіў.Потым быў я слугой у Парыжы.Я не ведаю, колькі мне год…Як у рэкруты ўзялі мяне,—Дваццаць год запісалі.Я — французскі салдат;Пабялілі мяне адным махам.Не магу адказаць, дзе знаходзіццаНаша часць пяцьдзесят дзевятая.I чаму, аднак, белым быцьЛепш, чымся чорным?I чаму нам у скокі пускацца няможна,Паспрачацца па-людску і, сытна пад’еўшы,