О, змрочнае цяжкое адбыццё,Калі тры нашы фары ў цемры паміралі!О, ноч пяшчотная, перадваенная!О, вёскі,Дзе працавалі спехам кавалі:Іх выклікалі ад поўначы да першае гадзіны раніцы!Ма ймчаліся да сінесіняга ЛізьеІ да Версаля залатога,І тройчы мы спыняліся, каб шыну трэснутую замяніць.І, урэшце, пасля поўдняМы праехалі ў Фантэнблю.З’явіліся ў Парыж якраз у час!Нас сустракаў загад: Мабілізацыя!Мы зразумелі, сябра мой і я,Што гэтае маленькае аўтоПрывезла нас у новую эпоху.Хоця былі мы сталымі людзьмі —Мы нанава нібыта нарадзіліся.
ЗАРЭЗАНАЯ ГАЛУБКА I ФАНТАН
Вобразы ласкавыя — зарэзаныя.Дарагія вусны пунсовыя.Мія, Марэя.Іета, Лары.Анні і ты, Марыя.Дзе вы, дзяўчаты юныя?АлеКаля фантана,Што плача і літасці просіць,Галубка трапеча белая.Успаміны мяне пазбавілі сну.О сябры мае, вы пайшлі на вайну.Успаміны мае пад скляпеннем лунаюць,А вашы позіркі ў спячай вадзе,Тужлівыя, паміраюць.Дзе вы — Брак, Макс Жакоб — маладосці сябры?Дзе Дэрэн — з вачыма колеру шэрай зары?Дзе Рэналь, Даліз, душой шырокі?Імёны іх гучаць далёка,Нібы ў царкве халоднай крокі.Дзе Крэмніц? Сам ён пайшоў у салдаты.Магчыма, ўжо ніхто не вернецца жывы дахаты!Я, поўны ўспамінаў, застаўся сам з сабой.Фантан смуткуе-плача над маёй бадой.Хто на вайну пайшоў апоўначы, —Змагаецца цяпер на Поўначы.Спусціўся вечар. О, скрываўленае мора!Крывёй сплывае ў садзе збіты алеандр,Як здань вайны, людскога гора.
ЦЕНЬ
Вы са мною ізноў,Успаміны пра родных сяброў,Загінуўшых на полі бою.Аліва часу,Успаміны сплятаюцца разам,Як у крону адзіную — сотні галін,Як тысячы ран — у газетны артыкул адзін.I здані цёмныя, неадчувальныяПератварыліся ў мой цень.Нібы індзеец у засадзе нядрэмны,За мной вы сочыце, ды дарэмна:Вы не пабачыце болей мяне,