I збіраліся разам даты, назвы, імёны, Там былі чарвякі несмяротныя — Ім належыць штодзёнпа Адшліфоўваць пасля нашы косці гаротныя. Грозных армій змагаліся батальёны, I былі там лясы:                        што ні дрэва, то — крыж, I была там — ці чуеш, Парыж? — Хацінка мая ля берагу мілых вачэй; Крыкі кветак мне чуліся ў змроку начэй.       Гэта ўсё там было,       Гаманіла, жыло. Апісаць не змагу я — мне слоў пе знайсці, Зразумець не змагу я ніколі ў жыцці Усяго, што тады мне ўявілася, Усяго, што на свеце змянілася,— Распаліла празрыстым віном Няўтольную смагу Парыжа. Пагодныя дні. Жахлівыя сны. Дзеянні. Вечная музыка руху. Парасткі, што нараджаюцца з болем. Светы, якія нагадваюць нас, Я вас выпіў, а смагі сваёй не здаволіў. Затое я зведаў смак сапраўдны сусвету. Ап’янеў ад таго, што я выпіў сусвет сам                                                  на беразе Сены, Наглядаючы там, як хвалююцца хвалі і дрэмлюць                                                            барліны. Слухай, слухай мяне! Я — глотка Парыжа. Буду піць я сусвет зноў і зноў. Слухай песню маю ап’янення сусвету! …Вераснёвая ноч праплынала павольна ў вадзе. Агні не свяцілі з мастоў, захліпаліся ў Сене. Сярод зорак згасаўшых займаўся ўжо дзень.

КАЛІГРАМЫ

ВЕРШЫ МІРУ I ВАЙНЫ

Памяці старэйшага з маіх саброў Рэнэ Даліза, які загінуў на полі Чэсці 7 мая 1917 г.

(1913–1916)

ПРЫВІД ВОБЛАКАЎ

Напярэдадні чатырнаццага ліпеня, А чацвёртай гадзіне папоўдні, Я выйшаў на вуліцу: Вандроўных акрабатаў                                я хацеў пабачыць. Людзі гэтыя працуюць пад адкрытым небам, Зрэдку іх цяпер сустрэнеш у Парыжы. У дні майго юнацтва было іх значна болей,                                                            чым цяпер. Амаль усе яны паехалі ў правінцыю. Вось я іду бульварам Сен-Жэрмен. На плошчы невялікай,                                 ля помпіка Дантону, Я сустракаю акрабатаў. Іх акружыў натоўп маўклівы і чакаў пакорліва. Заняў я месца, каб разгледзець лепш:       Цяжар страшэнны;       Гарады бельгійскія, паднятыя       Магутнымі рукамі рускага рабочага з Лангві;       Пустыя гіры чорныя,
Вы читаете Зямны акіян
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату