машыну, каб ён ехаў на ёй са сваімі сябрамі-хуліганамі, куды захоча, абы далей — хоць у Мінск. Але Яўген Дамінікавіч не хацеў машыны, ён хацеў масліны! Прычым, у тым жа рэстаране, і каб іх падаваў той жа афіцыянт, які ўчыніў здзек над лепшымі беларускімі журналістамі — супрацоўнікамі сакратарыяту!

На банкет з маслінамі начальнік пастарунка, як ні ламаў яго Будзінас, усё ж не падламаўся. I машыны ўрэшце не даў — у Мінск мы паехалі цягніком. I ў дарозе, у буфеце цягніка з лятучай назвай «Чайка», якая так хораша рыфмавалася са словам чарка, першы наш тост быў за Будзінаса, які ў Мінск з намі не паехаў, зноў застаўшыся ў Вільні па тых жа сямейных, як ён сказаў нам, абставінах.

Дарога №1

У другой палове 1980-х гадоў, калі да ўлады прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, усплылі чуткі, пачаліся размовы пра стварэнне новага — ва ўсіх сэнсах новага для Беларусі — часопіса. Яўген Будзінас лічыўся тады (па- мойму, Генадзь Лісічкін з Анатолем Стрэляным такую сінекуру для яго прыдумалі) уласным карэспандэнтам часопіса «Дружба народов» па Беларусі, прападаў у Маскве, і я папрасіў яго дазнацца, ці ёсць у чутках пра новы часопіс хоць нешта рэальнае. Аказалася, ёсць, і Яўген Дамінікавіч нават ведае, хто будзе галоўным рэдактарам.

— Хто? — спытаўя.

— Ты, — адказаў Яўген Дамінікавіч. — Калі ўступіш у партыю. Калі ж не ўступіш, дык галоўным рэдактарам будзе...

Ён назваў прозвішча чалавека, якога я... зрэшты, гэта не істотна.

Пасля перамоў і кансультацый з партыйцам Генадзем Бураўкіным і беспартыйным Рыгорам Барадуліным у партыю я ўступіў.

Часопісы ў той час ствараліся не за дзень, цягнулася ўсе даволі доўга — і я ўжо падумваў, што чырвоным партыйным білетам (які, між іншым, у гады публічных пакаянняў не парваў і не выкінуў) сэрца сваё палю дарма. Але восенню 1986 года мяне выклікалі ў Маскву ў ЦК камсамола, а вясной 1987 — у ЦК КПБ. I першым чалавекам, якога — пасля паставога — убачыў я ў Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі, быў уласны карэспандэнт усесаюзнага часопіса «Дружба народов» Яўген Будзінас.

— Ты кнігу ўзяў?.. — спытаў ён, спускаючыся насустрач мне па лесвіцы. — Калі не ўзяў, дык наверх не фіг падымацца.

Я не ўцяміў:

— Якую кнігу?..

Ніякай кнігі — і ён гэта бачыў — у мяне не было, і Будзінас пачаў мне даводзіць, што Яфрэмка (гэта значыць, першы сакратар ЦК КПБ Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў), да якога выкліканы я для размовы пра новы часопіс і для блаславення на рэдактарства, мае гэтакі бзік, што, калі да яго прыходзіць нейкі літаратар, дык ён, Яфрэмка, толькі аднаго чакае і пра адно думае: як, якімі словамі той літатар надпіша яму сваю кнігу? Без кнігі ў кабінет ягоны лепш не заходзь, бо з гаворкі нічога не выйдзе, хіба што лажа, і яму, Будзінасу, дзіўна, чаму Печань (гэта значыць, сакратар ЦК па ідэалогіі Пячэннікаў) нічога пра бзік Яфрэмкі мне не сказаў — ці не хоча тым самым Печань мяне падставіць?

Блін...

Хоць ва ўсю гэтую ахінею я, можа, на мезенец паверыў, дый па Будзінасу было відаць, што развесці мяне ён спрабуе без асаблівага разліку на поспех, але нешта ў мазгах маіх замкнула — і раптам тое, што я іду да першага сакратара ЦК без такога натуральнага прэзента, як уласная кніга, насамрэч здалося мне сур'ёзнай памылкай. Канешне, дахаты, ажно на Курасоўшчыну, па кнігі свае я не пабег бы, ды тут успомніў, што кнігу «Вынаходцы вятроў», за якую далі мне камсамольскую прэмію, магу ўзяць зусім побач; у ЦК камсамола ў адной камсамолкі. Гэта ж цераз дарогу, а ў мяне яшчэ ў запасе хвілін дзесяць, паспею, тым больш, што Будзінас, як ён кажа, таксама ідзе на прыём да Сакалова, толькі яму прызначана пазней, але ён падымецца ў прыёмную зараз — і мяне, калі што-якое, падстрахуе.

Задацца пытаннем пра тое, як і ад чаго Яўген Дамінікавіч збіраецца мяне страхаваць, праз дэфіцыт часу і лёгкую паніку я не здолеў... А той камсамолкі ў ЦК камсамола, у якой павінна была быць мая кніга, не аказалася на месцы. I пакуль шукалі камсамолку, пакуль яна шукала кнігу...

На прыём да колішняга першага сакратара ЦК партыі хоць і прасцей было патрапіць, чым да сенняшняга прэзідэнта, але ўсё ж... Жэня даўно, аказалася, абіваў парог прыёмнай і скарыстаў урэшце прызначаны мне час, наплёўшы памочніку Сакалова, нібы я пабег па нейкія важныя дакументы, прывезеныя з Масквы, а пакуль я спазняюся, ён, каб не губляліся такія дарагія для кіраўніка рэспублікі хвіліны, можа ўсё распавесці пра будучы часопіс не горш за мяне, бо ўсё ведае — вось у яго і макет першага нумара ёсць...

Памочнік далажыў першаму сакратару, які ўласнага карэспандэнта ўсесаюзнага часопіса «Дружба народов» з макетам рэспубліканскага часопіса «Крыніца» прыняў. Прычым, прыняў зацікаўлена, бо я, прыбегшы, нарэшце, у прыёмную, яшчэ з паўгадзіны чакаў, пакуль скончыцца між імі дыялог.

Калі я спытаў Будзінаса, для чаго яму трэба было, каб я паперся па кнігу для «бібліямана» Сакалова, у кабінет да якога мы б маглі зайсці і ўдвух, Яўген Дамінікавіч адказаў: «Па-першае, не факт, што нам удалося б зайсці ўдвух, калі ты быў запісаны адзін; па-другое, калі б нават зайшлі, дык як бы я пры табе, пры сведку зрабіў гаспадару кабінета прапанову, ад якой ён не змог адмовіцца»...

Макет у Яўгена Дамінікавіча Будзінаса насамрэч быў. Толькі не макет першага нумара часопіса «Крыніца», а кнігі пад назвай «Дарога №1», аўтарам якой па прапанове ўласнага карэспандэнта ўсесаюзнага часопіса «Дружба народов» згадзіўся стаць першы сакратар ЦК КПБ. Першым сакратаром яго толькі-толькі прызначылі, перавёўшы ў Мінск з Брэста, яму трэба было неяк сябе паказаць — Будзінас усё разлічыў дакладна.

Хоць кніга тая не выбітная, адна з многіх, напісаных Будзінасам для заробку, я ўсё ж раю з ёй пазнаёміцца. Не для таго, каб прачытаць, а каб паглядзець. Яна ўражвае маштабам. Дробнамаштабнымі праектамі Яўтен Дамінікавіч Будзінас не займаўся. Не для таго жыў.

Андрей Семеренко

Отчим

Отношения мы выяснили раз и навсегда по моей инициативе: «Можно я буду называть тебя папой?».

Дело в том, что мальчишки во дворе задали мне непростой вопрос, почему я своего папу называю «Женя». Его ответ меня озадачил: «А ты сам подумай, как тебе больше нравится, можешь называть даже Петей». «Петя» меня рассмешил, понятие «отчим» в лексиконе не обозначилось, поэтому я остановился на традиционном обращении по имени, как было принято в нашей семье, без отчества.

И вот однажды мама и Женя пришли в детский сад вместе. У всех мальчишек по одному родителю, а у меня сидят парой и в первом ряду. Все отцы без цветов, а Женя с букетом.

В этот день был праздничный утренник. Букет Женя вручил моей воспитательнице, которая уже выбрала меня и девочку из группы для сценической игры «кто быстрей соберет листочки». Победил я, но, подняв листочки вверх, я заметил, что Женя подает мне какие-то странные знаки и показывает на девочку. Девочка плакала. Тогда я, нехотя, отдал охапку победителя ей.

Женя сорвался с места, подбежал ко мне и при всех сказал: «Вот так поступают настоящие мужчины!». Вдобавок он поцеловал девочке ручку, а мою пожал.

«Какой интересный мужчина!», — кокетливо сказала моя воспитательница. Я был горд от уверенности, что она говорит обо мне.

Однажды Женя притащил домой смешную копилку. Моя Свинья стала наполняться пятаками со скоростью, превышающей поступления от подаренной родителями мелочевки, о чем знали только она и я. И вот однажды Женя попросил меня дать сбережения взаймы. Потроха Свиньи составили около 15 рублей, что по тем временам было не мало. Во всяком случае, Женя вернулся из магазина с полной авоськой. И не только с ней. Для меня он принес тумаки. С одной стороны, он ничего не знал про наши дворовые игры. С другой, был слеповат на один глаз, поэтому в спешке не разглядел, что все монеты на «решке» стерты, а на «орле» выгнуты. Это он обнаружил в магазине, когда кассирша гневно спросила: «Вы что, мужчина, играете

Вы читаете Перловый суп
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату