балоцістай голай нізінцы. Могілкі там былі новыя, можа, другі год як распачатыя, хоць крыжоў сабралося ўжо багата — спецперасяленцы паміралі дружна, асабліва старэйшыя людзі, — не прыжываліся на гэтай дзікаватай зямлі. Зрэшты, мёрлі і маладзейшыя — ад непасільнае працы, галадухі і сухотаў, якія валілі нават дужых маладых мужчын. Казалі разумныя людзі — найбольш, аднак, ад суму-тугі па родных мясцінах, ад нуды вечнага і імі расстання. Яно, можа, і праўда.

Якраз набліжалася вясна, на пагорках ужо раставаў снег, хаця ў той нізінцы за пасёлкам яшчэ ляжаў тоўстым, зацвярдзелым пластом. Хведар гадзіну шкрабаў яго рыдлёўкай, пасля дзёўб кайлом мёрзлую глебу. Выкапаў неглыбока, можа, да паясніцы, не болей, але капаць далей не ставала сілы, а найбольш — не было часу, ён дужа баяўся спазніцца, не паспець да паўдня. Кінуўшы ўсё на могілках, пабег майстраваць якую- небудзь труну. Майстраваць ён збольшага ўмеў, рукі змалку былі прывучаны да няхітрага цяслярскага інструменту, але трэба былі дошкі. Загадчык гаспадаркі, да якога ён сунуўся ў прыбудоўку са сваёй патрэбай, корпаўся над паперамі ў доўга маўчаў; у парозе маўчаў Хведар, цярпліва чакаючы ягонага слова. Урэшце загадчык устаў, натаропка закурыў і з вялікаю неахвотай пасунуўся на задворкі, дзе былі складзены дошкі. Тут іх, прысыпаных снегам, ляжала багата штабялёў — тоўстых і тонкіх, дваццатак і сараковак, іншага пілавання таксама. Але гэты змрочны чалавек паказаў яму на канцы гарбылёў, што тырчэлі з-пад снегу, і сказаў праз зубы: «Во цягні. Пяць штук, не болей».

І Хведар пачаў выбіраць што-нішто лепшае з тых сырых, умерзлых у снег гарбылёў. Выцягнуў пяць штук, сукаватых і неашкораных, і, сашчапіўшы зубы, павалок іх да барака, дзе як-колечы збіў труну. Плакаць хацелася ад крыўды, зірнуўшы на тую труну, у якой наканаваў бог Ганульцы знайсці свой апошні спачын.

Хавалі ўдваіх з Банадысіхай, іншых браць з працы не дазвалялася. Удваіх паклалі цяжкую намёрзлую труну на вадавозныя сані, Банадысіха з Волечкай умасціліся абапал, а ён памалу павёў за аброць старую падслепаватую кабылу на ваколіцу. Лацвей, везці было недалёка. Банадысіха ззаду ціха бубніла малітву, а ён, спакутаваны і знясілены, думаў, што трэба і яму следам. Жыць так, як яны жылі тут, было нельга, лепей памерці. І, мусіць, памёр бы, калі б не Волечка. Дзяўчынцы ішоў дзесяты гадок, удалася яна не па-дзіцячы разумная, сур'ёзная, ніколі не ўсміхнецца, бывала, і ён думаў: мо хоць яна дажыве да чаго лепшага. Вельмі хацеў, каб яна дажыла. Ды не збылося тое і ў Волечкі…

Але што было рабіць далей, ён не мог даўмецца. Ён збіўся з панталыку ў гэты вечар на сваім котлішчы і стаяў, бы аглушаны, раптам страціўшы ўсе жаданні. Галоўнае — страціў мэту, якая вяла яго праз доўгія тыдні праз усе нягоды і пакуты сюды, на родныя гоні, у свой кут. Што яго чакае тут, ён, бадай, не думаў, усё былое стала для яго няважным. Нядаўна яшчэ галоўным было — дайсці, хоць дапаўзці, каб хоць адным вокам зірнуць і памерці. О, памерці тут, знайсці вечны прыстанак у родным кутку было б найвялікшым шчасцем, пра якое ён не адважваўся і марыць…

Але што рабіць, пакуль ён жывы, куды падацца? Пайсці да каго ў вёску ён не меў права, каб не наклікаць на людзей бяды ды і сябе не выдаць міліцыі. Пакуль яго ніхто з вёскі не згледзеў, ён мог разлічваць на нейкую тут волю, якая адна яго і натхняла, давала жыць. А калі ўбачаць, пазнаюць, мусіць, тады ўсё і скончыцца. Тады зноў тое, што горш за пагібель. Тады ўжо хай смерць. Але цяпер ужо ў сваім кутку. Ужо да смерці яго адгэтуль не вытураць.

Тым часам зусім сцямнелася, усчаўся настырны вецер, і Хведар стаў зябнуць, аж скаланацца ад сцюжы. Дзе было затуліцца ад ветру? Хоць бы пакінулі якую пуньку, паветку, хоць бы сабачую будку, дзе жыў іхні Лабацік, ласкавы малады сабачка, прыдбаны на хутар незадоўга да іх высылкі. Дык не, не пакінулі нічога. Спрэс пустка і разарэнне. Але і ісці яму адгэтуль не было куды, і ён не ішоў. Доўга непрыкаяна тупаў сюды-туды ў быльніку, азіраў цёмныя зараснікі дзядоўніку і крапівы. Узлез на печышча, пастаяў і сеў, бо стаяць ужо не ставала моцы, балелі ногі. Сядзеў, думаў. Пра былыя гады і былыя клопаты. Пра дурныя, няспраўджаныя надзеі. Пра жонку Ганульку. Як закладвалі зруб хаты, пад чырвоны вугол паклалі царскі рубель і повязь — яе і яго матузы. На багацце і каб жылі добра, не сварыліся і не разлучаліся. Яны і не разлучыліся да самай яе смерці. Добрая была жанчына: і працавітая і зважлівая. Хведар не памятаў нават, ці пасварыліся калі. А шчасця было так мала. Але ці па іхняй віне? Такое выдалася жыццё. Толькі дражнілася шчасцем, а ўволю надзяліла работай, турботамі і бядою. Думаў: хай, яны стрываюць усё, можа, хоць дзецям будзе лягчэй. Усё ж займелі зямлю, батракамі не будуць, як некалі батрачыў ён, Хведар. І праўда, сынок Міколка надта прыхільна памкнуўся да зямлі і гаспадаркі, рана пачаў рабіць плячо ў плячо з бацькам. Ажно люба было глядзець, як ён гнаў баразну новенькім сінім плугам ці на касьбе ішоў у радзе дарослых мужчын. Ды неўзнарок неяк улёг у навуку — спярша ў школе, затым — як уступіў у камсамол. І ўсё — сходы, мітынгі, спрэчкі. Стварылі ячэйку і прызначылі яго сакратаром. Стала не да гаспадаркі… Але бацька ўсё думаў: хай! Можа, выйдзе ў людзі, а ён ужо як-небудзь пераб'ецца і без памагатага. Ведама, лягчэй не стала. Асабліва калі той перабраўся ў раён і зусім забыўся на дарогу ў Нядолішча.

Міколка, вядома, хлопец разумны, адукаваны, не раўня бацьку. А тое, што ён адбіўся ад гаспадаркі, можа, і добра. У тым, напэўна, яго паратунак, інакш дзе б ён быў зараз? У Котласе ці яшчэ далей. А так начальнік у раёне. Нікому Хведар не пісаў з высылкі, а швагру Тамашу неяк паслаў ліст (яшчэ як была жывая Ганулька) і праз паўгода атрымаў адказ. Той не пісаў, як жыве, ні слова пра парадкі ў раёне, усё больш — пра здароўе і ў канцы паведаміў, можа, самую прыемную навіну: што Міколка вярнуўся з Чырвонай Арміі і цяпер вялікі начальнік у раёне. Ганулька, можа, першы раз за гады, шчасліва заўсміхалася, Волечка запляскала ў ладкі, а ён нахмурыўся — радуючыся і заклапочана адначасна. Жартачкі: сын раскулачанага — начальнік. А калі даведаюцца?

Пасля Хведар шмат начэй думаў пра тое, пра сына і ягоную начальніцкую пасаду, непакоіўся і перажываў. І ўсё стаяла ў думках, што сказаў Сталін: сын за бацьку не адказвае. Гэтыя словы ён чытаў у газеце, шмат разоў чуў ад людзей. Мусіць, і сапраўды так. Калі Міколку паставілі ў раёне начальнікам, дык, мусіць жа, ведалі, дзе бацька і маці і з якой сям'і ён паходзіць. А можа, даўмеліся ўрэшце, што раскулачылі няправільна, незаслужана, таму і сын ні пры чым. Тым болей што той даўно не жыў пры бацькавай гаспадарцы, рабіў у райкоме, затым служыў у Чырвонай Арміі, нават быў камандзірам.

І ўсё роўна Хведар не пісаў сыну, не мог у сабе адолець чагосьці, страху ці асцярогі, хоць і дужа прасіла жонка, аж заплакала аднойчы. Усё ж ён баяўся, не за сябе, канешне, — за сына. Думаў, калі можна, Мікалай парупіцца напісаць сам. Тамаш пісаў, што бачыўся з ім у раёне, значыцца, мог бы дазнацца бацькаў адрас. А калі не піша, дык, значыць…

І ўсё ж ён не хацеў думаць благое, ён спадзяваўся. І тады, як задумаў гэтыя ўцёкі, і яшчэ раней, да ўцёкаў. І ў жахлівай дарозе — на плытах, чыгуначных платформах сярод штабялёў бярвення, у доўгім бадзянні па лясах і прасёлках. Удзень і ўначы ён думаў, вагаўся і — так нічога і не ўдумаў. Ён не ведаў, як паставіцца яму да сына, а галоўнае — як сын паставіцца да яго.

Праўда, калі вялікі начальнік, дык, мабыць, што-нішто можа. Начальніку многае дазваляецца. Бывае, простаму чалавеку няможна, а начальству не забаронена. Гэта ўжо Хведар ведаў, нагледзеўся і за царскім часам, і ў войску, і пры новай уладзе таксама.

Наўкола ўжо добра ўсталявалася восеньская ноч, зводдаль прыціхла вёска, зусім патануўшы ў змроку. Спярша недзе бліскала пара агеньчыкаў у тым канцы вуліцы, ды згаслі і агеньчыкі. І Хведар устаў. Ён раптам наважыўся прайсці па начной вуліцы, зірнуць на знаёмыя хаты, клёны ля калгаснай канторы; дзе некалі стаяла шырокая арка з выцвілым лозунгам цераз дарогу. Тут спрэс жылі знаёмыя людзі — старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вельмі, добрыя, злыя, абыякавыя, — яго колішнія аднавяскоўцы. Ён нікога не бачыў з іх ад таго сакавіцкага ранку, як выехаў на калёсах сядзібы і ўсё азіраўся аж да раўка, калі ўжо нічога не стала відаць. І на яго пазіралі і плакалі некаторыя — болей бабы, — пастаўшы пад старой пахілай вербінай ля Саўчыкавай хаты.

Даўняй дарожкі ад сядзібы да вуліцы, здаецца, ужо не было, зарасла травой, але пад нагамі намацвалася нейкая сцежачка, і ён пайшоў па ёй каля сажалкі. Сцежка вывела яго на дарогу. У звыклым колішнім месцы гразкаватай дарогі ён сышоў у раўчук з грукатлівым мастком. Як і пяць і дзесяць гадоў назад, той ледзьве трымаўся ад старасці і, бывала, дужа грукацеў пад коламі калёсаў і брык. Пахілая вербіна быццам усохла нават, але ўсё хілілася над дарогай, і за ёй чарнелася ў змроку старая Саўчыкава хата. Але ці жыў там Саўчык — Хведар не ведаў. За ўсе пяць гадоў ягонага Котлаўскага жыцця яму ніхто не пісаў з гэтай вёскі, ды і ён не пісаў нікому, нічога ні пра каго не ведаў. З Лёксам Саўчыкам некалі вучыліся ў адным класе царкоўнапрыходскай школы, пасля прызываліся разам на вайсковую службу. Быў ён спакойны, зважлівы мужчына, бедны і гаротны, як і ўсе тут, меў пяцёх дзяцей, і ўсе дзяўчынкі. Дзе ён цяпер? Ці жывы хоць?

Вуліца ляжала па-начному чорная і пустая, мяккая пасярэдзіне ад ператаптанага кароўімі капытамі

Вы читаете Аблава
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×