Янка Купала

У Піліпаўку

…Помню, ў піліпаўку гэта было. Ой, спаганяў снег ахвоту! Долы, дарогі як ёсць занясло; Гурбы, як горы, ля плоту. Страшную людзі цярпелі зіму: Дзіка мяцеліцы вылі, З трэскам марозы гасілі ў сцяну, Птушак у лёце глушылі… Ночка над вёскай. Во ў хаце аднэй Курыцца дымна лучына. Месціць хацінка са жменю людзей: Бацьку, матулю і сына. Бацька, сагнуўшысь, сядзіць за сталом; Блудны прытухлыя вочы… Печку падпёршы схудалым плячом, Маці паціху хліпоча. Далей, ля сценкі, палочак стаіць. Думкі бацькоў там аж млелі: Сын іх, Сымонка, тры дні ўжо ляжыць, Тры дні на божай пасцелі… З самых дзён малку Сымона свайго Так гадавалі, пясцілі! Меці на старасць падпору з яго Думкі супольна раілі. Малец — як лялька, крапячы, як дуб, Прызыў падходзіў на лета, — Высах, як шчэпка, стаў ціхі, як слуп, — Песня няпетая спета! Тры дні назад яшчэ з бацькам яны Шуркі у лесе стаўлялі: Гулка гудзелі там іх тапары, Елкі, асіны стагналі. Вечарам — дзіва! ні стуль і ні ссюль, Злёг і ляжыць, як павала; Раілась маці ўжо ў многа бабуль, Зёлак усякіх давала. Дарма яна яму гэтак і сяк Піць-есць нясе адначасне: Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне. Ўжо не чакае сямейка дабра, Аж тут, як воляю боскай, Доктар адзін па дарозе з двара Ехаў, заехаў і ў вёску. Выслухаў, выстукаў хлопца кругом, Даў карталюшку на лекі; Ехаць да гораду кажа бацьком, Ехаць хутчэй да аптэкі! «Сын здароў будзе, як рыба ў вадзе, Толькі лякарства прывозьце!» — Кінуў старым так і з хаты ідзе, Ды толькі бачылі ў вёсцы… Мілі ж тры ў горад; тры мілі — не смех! Конік худы — прыстаць можа; Тут яшчэ гэты нязмераны снег, Ды ночка пусткай трывожа… Трудная рада: да рання чакаць Хвораму лекаў прыйшлося. Бацька во сеў над сталом — не йдзе спаць, Маці над сынам галосе. Ноч на аддых — адзін міг мужыку,
Вы читаете У Піліпаўку
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату