Забабоны ў пацёмках снуюць.

1920

Покліч

Пад штандар бел-чырвона-белы Гартуйся, раць, адважна, смела Адважных, храбрых ваякоў! І ўспомняцца старых вякоў Паходы мужныя у славе, Часы Альгерда, Ізяслава, Грунвальдскі з немцам бой! І боек даўні цяг з Масквой! Пад знак Літоўскае Пагоні — Абараняць краіны гоні, Народ забраны вызваляць, Ісці к святлу, святлом палаць — Спяшайся той, хто к волі рвецца, Ў кім беларуса сэрца б'ецца! Збірайцесь — ўсе, як бы адзін, — Арлы радзімых пушч, нізін! Не плач, не плач па сыну, маці, — Сягоння сорам быць у хаце, Бо ўзнят за волю грозны меч, Бо хутка будзе злая сеч, Няхай і ён, юнак адважны, Ідзе туды, дзе б'ецца кажны За волю новую без слёз, За лепшы Бацькаўшчыны лёс. Пад штандар кожны здатны, гожы, Досць нас наезнікам варожым Трымаць ў прыгоне, беднаце, Смяяцца нашай цемнаце, Багацце краю нішчыць, пляжыць — Чужынцу годзе намі княжыць І карыстацца з нашых плеч!.. Мы к волі йдзем — з дарогі прэч!..

1920

Я кахаў

Я кахаў… Ах, калісьці даўно я кахаў! Аж тады, калі моладасць ззяла ў вачах, Калі гора і смутку я, дужы, не знаў І адвага кіпела ў грудзях, — Шчэ тады, аж тады я кахаў!.. Але збег і загінуў, як мара, той час: Пагубляў я ўсе радасці год маладых І сябе, і жыццё праклінаю не раз… А цяпер, як у небе пас зор залатых, На шляху маім свеціць той час.

1920

Матылі

Помню — хлопчыкам маленькім Падабаў я зелень ніў І на пожні, каля рэчкі, Матылёў лавіць любіў. Так у гульнях і забавах Дзень за дзень міналі ўслед, А у ночку на Купалле Ў лес шукаць бег агняквет.
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату