Атручан хмельным соладам кахання,На кліч таёмны йду без дум, пытанняўВітаці светлавокую Лауру.А з вуснаў шчырых рвецца ўжо санетГучны, нібы віхор свавольны ў буру,І радасны, бы ўлюблены паэт.
1921
Дзед
Патухшымі вачымаГлядзіць на божы светСтары, у крук сагнутыЯк голуб, белы дзед.Пражыў на свеце многа:Без нечага сто год,За век пабачыў гора,Нямала вынес слот.Калісьці, да паўстання,Рабіў, цярпеў прыгон…К нямцом не раз віціныГаняў па Нёмне ён.Меў сілу непамерну,Здаровы быў, як мур,Таму так жыва, з песняйАрэ сын родны шнур;Таму так — шчыры ў працы —Будуе Край унук,Адважны і бясстрашны,Не пакладае рук.А дзед жыве мінулым,Таемным і глухім,Гаворыць-бае казкіАб даўнім і сівым:Пра войны, панства, войтаў,Русалак і начніц, —І хараством чаруеНяхітры склад быліц.Ды часта паглядаеЗа вёску ён… туды,Дзе між бяроз пад крыжамСпачыне ад бяды.Ды хоць стары, а думкуГадуе ўсё адну:Хоць перад смерцю ўбачыцьСвабоднай старану.
1921
Пралескі
Маці-зямля радзіла іхАд першых пацалункаў сонца.Між зёлак леташніх, сухіхЯны ў бары ўзышлі ў старонцы.Шумяць шторазу весялейНад імі хвоі аб прадвесні,І вецер штодня ласкавейІх песціць і пяе ім песні.І хоць зімы відаць сляды,Яшчэ марозіць часам ночкай,Ды больш не страшаць халады.