Доўгі вечар зімовы, без меры,Песням ветру ўважаць немага…Слізкай гадзінай, вузкай і шэрай,Аблягае ля сэрца туга…
1922
Палімпсест
Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць,Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.Іх палімпсестамі1 прынята здаўна зваць,І першы іхні змысл пайме не кожны.Краіна родная! Так сталася й з Табой.Багацце й хараство твае прыродыІ прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёйІ словы вывеў гідкія для зводу.Але народны дух, разбіўшы мур турмы,Здалеў вяковы бруд паганы змесці.І з дзіўнай любасцю чытаем тое мы,Што захавалася на палімпсесце.
1921
Віхор
Гасцём і мараю трывожнаюЗляцеў да нас з-пад самых зор.Краінай любаю разложнаюІмкне, гудзе, шуміць віхор.І не, не злы, але бушуючы,Ў шалёным імпэце ўвесь ён,Ваду азёр і рэк хвалюючы,Пусціў па пушчах песню-звон.Грыміць, гудзе ўсё недарэчнае,Штораз віхор гучней, прудчэй.Услухайся, паймі адвечнае —І гімны вырвуцца з грудзей.Пара, пара дазнацца, зверыццаСваіх магутных сонных сіл!Адважны хто спыніць намерыццаРазмах жыцця і творчы пыл?..Дзе йдзем? І дзе капцы канцовыя?Дзе ходу нашаму мяжа?..Ў адказ віхор пяе ўсё новае,І лязіво блішчыць нажа!
1921
«Душа мая тужлівая…»
Душа мая тужлівая —Лілея між балот.Яна ўзрасла, маўклівая,Між багны сонных вод.Ёй сніцца неба сіняе,Дзе сонечна вясна,І песняй салаўінаюАтручана яна.І нешта патаёмнаеШапоча родна ціш,І ў ночы цёмна-цёмныя