Вось і паў ужо змрок,Ды заціх дзённы рух,А агонь ў аблакохДагарэў і патух.На лістох, на травеЗаблішчала раса,І ўзышла, і жывеЎ небе зораў краса.Ціха ночка брыдзе —Поўна чараў і сноў;Смех чутны ў грамадзе,Што вяртае з палёў.Пасля працы цяжкой,Дзень правёўшы ў касьбе,Песняй сумнай такойНехта цешыць сябе.І плыве яна ўдальНад разлогам палёў,Чуцен гора ў ёй жальІ надзея без слоў.А ў адказ на яеТо цішэй, то мацнейПяе песні сваеУ гаі салавей.Іх пачуеш, і ўразДзіўны сум агарне,І згадаеш ў той часАб сваёй ты вясне.
1921
Вецер
Вецер ўварваўся праз весніцы,Пыл на дварэ крутануў.«Вер, што жаданае здзейсніцца»Ласцячы вуха, шапнуў.Шпаркі і смелы ў захопленні,Лёгка праскочыў праз плот,Штось зашумеў між каноплямі,Борзда мінуў агарод.Там жа, дзе жыта з пшаніцаюСпеляць свае каласы,Блытаў, віхрыўся дурніцаюІ перабег на аўсы.Лесу пабачыўшы цёмнагаХмура-задумны аблік,Быццам спужаўся таёмнага,Сцішыўся, зменшыўся, знік…
1922
Туман
Навіс пасцілкаю туман,З імглы сатканы густа-густа,Заслаў лес, поле і курган,Паўзе да хат, як смоўж той тлусты.І, быццам цяжкі грэх жыцця,На сэрца шэрай лёг жудою,І яснасць дум і пачуццяПрыкрыў, халодны, ён сабою.