«Толькі той, чый вольны дух…»

Толькі той, чый вольны дух Застаецца ў бойках квол, Толькі той, хто творыць рух Беларускіх мест і сёл, Толькі той, хто вера ў цуд — Лепшу долю курных хат, Толькі той, хто любіць люд, Толькі той — мой любы брат. Брат — бо думкі ў нас адны І адзін злучае лёс, Бо для роднай стараны Долі хочама без слёз. Мы мацнеем што ні раз, Чуюць моц чужы і свой. Жджэм: надыдзе грозны час — Будзе радасць, будзе бой. Пагалоска здзівіць свет, Заварожыць песняў тахт, — Бо значон дзядоўскі след І вядзе у далі шлях. А мо спыніць які кат? Мо спужаемся чагосць? Калі трэба, ўмерці нат Нам не страх, а шчасце ёсць.

1922

Раніцаю

Бывайце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі, І сонца ў крыві і пястуе валоссе. Забыўся я дома нудоту і жалі, І ў свеце — мне сніцца — ліхое звялося. Чароўнасцю веюць хмурынак румянцы, І з цішаю звонкасць цалуюцца ў губы. О ветрыку свежы, скажы там каханцы, Які гэты свет — і салодкі і любы! Іду я па росным зялёным каберцы, І песня ад шчасця ў знямозе нямее, І сэрца, як сонца, і сонца, як сэрца, Сусветнае сэрца гарыць, палымнее!

1922

«Ізноў пытанні…»

Ізноў пытанні… З глуму, З бяды ўстаюць ў кляцьбе. І не магу не думаць, Край родны, аб Табе. Дазнаў кахання й мушу Дзяліці лёс благі, І знак кладуць на душу Твае мне ланцугі. Я звону іх цяжкому Склаў песню не адну — І не аддам нікому За ўсякую цану. Выходжу з хаты рана, Каб стаць за азярод
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату