Чаруе зорна выш. Наўкол жа ціна брудная, І плесня, й гідкі пах, Чыесь уздыхі трудныя, Нуда і нейкі жах. І штось незразумелае Шуміць-пяе чарот, Чаго не пойме белая Лілея між балот.

1921

Сёмуха

Начыста змецены і вуліца й двары, Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі — Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі, І весялейшае не знойдзецца пары. Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі, А ў хаце бел абрус, падходны блін — дар Боскі І шчасцем свецяцца мужычыя твары. І веру радасна я болей, чым калі, Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі: Абуджаны народ быліц дазнае сказ — Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы. Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час. Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца.

1921

«Як ўсё ў жыцці…»

Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна Мінула ў вечнасць назаўсёды. Памножыла тугу й нягоды, Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна… Душы ж як бы чагосьці шкода, А думка за адной адна: Ў тваім жыцці яшчэ вясна Мінула ў вечнасць назаўсёды.

1921

Прадчуццё

Неба пахмурае… ймгліць невясёлае… Нібы ў бяздоллі сумуе… Нечым стрывожана сэрцайка кволае. Чым? — адказаць не магу я. Можа быць, гэтая даль непагожая Крые у хмарах няшчасці? Можа, збіраецца сіла варожая Новы наслаці напасці?

1921

Вечарам

Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату