І верыш мілым сінім вочкам; І любы так бясконца мне Яны, з усмешкай ціхай дзеці… Пара іх, кволых, праміне, Прайдуць яны, як ўсё на свеце. Але ўжо мкне душа мая У сіню даль, за пералескі, І ў сэрцы ўсходзяць — чую я — Тугі вяснянае пралескі.

1921

Незразумелае

О, как убийственно мы любим…

Ф. Цютчаў
Як малой ты хапала агонь, І казала з трывогаю маці: «Гэта жыжа, дзіцятка маё!» Ты спяшалася ручкі прыняці. А цяпер вось кахання агню Аддаеш пачуццё ты і сілы, А заўважыць хто гэта табе — У адказ ты смяешся так міла…

1921

Скажы

Гэтых вочак ясны свет, Постаць і аблічча — Ах, зрабілі, што няслед: Мучаць, вабяць, клічуць. Як русалка, ўся яна Пераменна, квола: Вось зіяе, як вясна, Раптам — невясёла. Часам гутарку зачне Ці пяе няспехам, Потым гляне на мяне І абдорыць смехам. Яе ж погляд, яе смех… Дзе ад іх мне дзецца? Любіць сэрца… як на грэх, Птушкай б'ецца ў клетцы. Чую, кажа: не блажы, Пакінь, міла, кпіны, Калі любіш, дык скажы, А не муч хлапчыны.

1922

«Чырванее заход ад марозу…»

Чырванее заход ад марозу, Пад нагамі парыпвае снег; Быццам чорная думка, з пагрозай Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх. К ночы вецер падняўся у боры І бушуе з канца у канец, А на вокнах з'явіліся ўзоры… Гэй, пара запаліць каганец!
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату